У Мінску пачалі прадаваць першыя жывыя елкі. Але цэны ўражваюць

Першыя ёлачныя кірмашы ў Мінску пачнуць працаваць толькі з 22 снежня. Аднак аматары жывых елак, якім карціць займець навагодняе дрэўца як мага раней, могуць іх набыць і цяпер.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна

Такія елкі ў кадках onliner.by знайшоў у "Грыне" на Каменнай Горцы ў Мінску. Аднак каштуе такі дэфіцытны тавар адпаведна.

Зрэшты, цана, як гэта звычайна і бывае, залежыць ад вышыні дрэва:

ад 0,8 да 1 метра — каля 170 рублёў;

ад 1 да 1,2 метра — каля 190 рублёў;

ад 1,2 да 1,4 метра — каля 220 рублёў;

1,5 метра — 210 рублёў.

2adce5fe214a664987501840dd4a24e9.jpeg

Гэтыя елкі — дацкія. Мяркуючы па інфармацыі, размешчанай на сайце дацкага вытворцы Nordmann, дрэвы досыць сіметрычныя, галіны раўнамерна размеркаваныя па дрэве, іголкі маюць аднастайны колер. У елак моцная і непашкоджаная каранёвая сістэма, і ў гэтым іх унікальнасць — дзякуючы моцным караням дрэвы можна перасаджваць некалькі разоў, абяцае вытворца. Каб елка выжыла пасля святаў і пераехала да вас на дачны ўчастак, трэба выконваць умовы па догляду: як мінімум, елку варта берагчы ад перасыхання, гэта значыць штодня паліваць.

Зрэшты, неўзабаве з’явяцца ў продажы і беларускія елкі і хвоі ў кадках. Гэта здарыцца праз паўтары тыдні, і дрэўцы каштаваць ад 33 да 56 рублёў у залежнасці ад вышыні.