Барадай: «Я і раней ведаў, што ў Стралкова праблемы з псіхікай»

Аляксандр Барадай, былы прэм'ер-міністр самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», у інтэрв'ю «Новай газеце» заявіў, што былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) псіхічна хворы. Прапануем урывак з гэтага інтэрв'ю.



1428184395_457554_26.jpg

— Стралкоў-Гіркін ездзіць цяпер на «мэрсэдэсах», вы прызначаеце сустрэчу ў звышдарагога гандлёвым цэнтры. Так павінна быць?

— Я гэта месца даволі рэгулярна наведваю, і не адзін год. І ўжо не адзін год з'яўляюся адносна заможным чалавекам. Не багатым, але які даволі свабодна ставіцца да грошай. Зараз, пасля Данецка, я, вядома, стаў істотна бяднейшы, але ўсё ж не настолькі... Так што не бачу ў гэтым нічога асаблівага...

— Не вельмі вяжацца з вобразам рэвалюцыянера, блізкага да народу.

— А што, народ — гэта выключна жабракі, сірыя і ўбогія? Народ — гэта перш за ўсё моцныя і самастойныя людзі. Часам бедныя, часам багатыя... Што тычыцца Стралкова-Гіркіна, у яго сапраўды не было ні дарагой машыны, ні магчымасці заплаціць за сябе ў рэстаране. Ну, што рабіць. Цяпер усё інакш.

1428184395_748094_13.jpg

Ігар Гіркін (Стралкоў), 2015

— Чаму вы так рэзка сталі адгукацца пра Гіркіна? Летам, калі мы сустракаліся ў Данецку, вы казалі мне, што ён ваш сябар. А нядаўна заявілі, што ён ідзе супраць Расіі і Наваросіі.

— Так і ёсць. Мы сапраўды шмат гадоў сябравалі. Але цяпер адносіны змяніліся. Я лічу яго чалавекам, які канчаткова страціў адэкватнасць і псіхічнае здароўе. Для гэтага ў мяне ёсць важкія падставы. Я і раней ведаў, што ў яго некаторыя праблемы з псіхікай, але не думаў, што яны дарастуць да такога маштабу і пачнуць шкодзіць справе, краіне, шкодзіць іншым людзям. У пачатку вайны ён выканаў велізарнай важнасці задачу. Абарона Славянска пад яго кіраўніцтвам была і застаецца подзвігам. На жаль, ён проста зламаўся ў Славянску. На жаль, апынуўся недастаткова ваенным і вытрыманым.

— Аляксандр Юр'евіч, не разумею.

— Інтэлігентнасць у ім праступіла, я б сказаў...

— Гэта як?

— Вы мяне ўвесь час перабівалі, і я не магу паслядоўна адказваць на пытанне!

— Прабачце. Проста вы ўжо без пісталета, як тады, летам. Цяжка ўтрымацца.

— А вы паспрабуйце. Адкуль вы наогул ведаеце, што ў мяне з сабой яго няма?

— Не ведаю.

— Ну, я б не стаў вас расстрэльваць у любым выпадку.

— Дзякуй.

— Дык вось, адносіны ў мяне са Стралковым доўгія і складаныя, і я яго ўсяляк спрабаваў падтрымліваць, калі мы прыйшлі ў Данецк. Больш за тое, калі мы гаварылі з вамі ў Данецку, я выкладаў афіцыйную пазіцыю. Тады я ўжо разумеў, што з Ігарам Іванавічам адбываецца бяда, але я не мог гаварыць пра гэта з журналістам, таму што на той момант Стралкоў заставаўся міністрам абароны.

Праз некаторы час яго выдалілі з поля дзейнасці. Але ён працягваў у стылі Васісуалія Лаханкіна, які нікому не дае забыць аб сваёй «ролі ў рускай рэвалюцыі» і ўсіх запар выкрывае. Калі б ён не рабіў мноства крытычнай заяў, якія наносяць прамую шкоду як Расіі, так і новаствораным рэспублікам, пра іх ніхто дрэннага слова б не сказаў. Проста маўчалі б з павагі да мінулых заслугаў.

— Хто прыняў рашэнне яго выдаліць?

— Гэта было калектыўнае рашэнне — усё, што магу вам сказаць. Але відавочна, што Стралкоў ужо вельмі не адпавядаў займаемай пасадзе.

— Ён грашыў на Суркова.

— Ну, Ігару Іванавічу было зручна выбраць Суркова ў якасці ворага. Але гэта даволі смешна. Нават калі прыняць як працоўную гіпотэзу, што ўсім на Данбасе запраўляе Расійская Федэрацыя, што зусім не так, то падумайце лагічна, як дзейнічае бюракратычны механізм. Ігар Іванавіч у нас ваенны чалавек. Як яго можа выдаляць або не выдаляць чыноўнік грамадзянскі?

— Хто тады можа? Міністр абароны Шойгу?

— Не, вядома.

Далёка не ўсё ў Данецкай рэспубліцы кіруецца Расіяй. Расія аказвае некаторую дапамогу народу Данбаса, аб характары гэтай дапамогі хай вам распавядаюць афіцыйныя асобы. А я асоба неафіцыйная.

І магу сказаць, што, на мой погляд, Уладзіслаў Суркоў не выдаляў Ігара Стралкова.

— Суркоў па-ранейшаму займаецца Данбасам?

— З кастрычніка мінулага года я не з'яўляюся чыноўнікам ДНР. З таго часу я не бачыўся з Уладзіславам Сурковым. Але, наколькі я разумею, рэгіён, па-ранейшаму знаходзіцца ў сферы яго адказнасці. Думаю, ён аказвае некаторую дапамогу станаўленню рэспублік.

— Заявы Захарчанкі пра тое, што «ДНР» дойдзе да межаў Данецкай вобласці, — як вы іх пракаментуеце? Гэта павестка на сёння?

— А што не так?

— Можа, варта падумаць пра мірнае жыццё, пра людзей?

— А па-вашаму, выйграць вайну — гэта не думаць пра людзей? Калі вы кажаце «думаць пра людзей» — гэта нейкае псеўдамаралізатарства. Так, мы ўсе хочам думаць пра людзей. Думаючы менавіта пра людзей, трэба выйграць гэтую вайну! Гэта і ёсць гуманістычная місія, гэта і ёсць выратаванне людзей.

— Што значыць «выйграць»? Якая канчатковая мэта?

— Ведаеце, ёсць такая прыказка — вайна план пакажа. Але я думаю — не бліжэй Кіева, а можа, і далёка за ім.

Пераклад НЧ