Без магчымасці рэдагавання: навукоўцы створаць кітайскую версію Вікіпедыі

Кітай плануе стварыць амбіцыйны анлайн-рэсурс, які будзе канкурыраваць з Вікіпедыяй. Лічбавая версія кітайскай энцыклапедыі стане, па сутнасці, першай анлайн-кнігай краіны «пра ўсё».

© Fotolia, mrallen

© Fotolia, mrallen


Аднак актывісты, якія выступаюць за свабоду слова, кажуць, што новы лічбавы праект напэўна будзе скажаць або ўпускаць пэўныя тэмы ў палітычных мэтах.
Гэта трэцяе выданне Кітайскай энцыклапедыі. Над яго стварэннем працуюць 20 тысяч навукоўцаў з вышэйшых навучальных устаноў краіны, паведамляе South China Morning Post.
Чакаецца, што гэтая версія будзе ўдвая больш, чым Брытанская энцыклапедыя. У яе ўключаць больш за 30 тысяч тэкстаў, кожны даўжынёй прыкладна 1 000 слоў. Энцыклапедыя выйдзе ў 2018 годзе.
Але ў адрозненне ад Вікіпедыі, адкрытай для рэдагавання шырокімі масамі, кітайская энцыклапедыя ствараецца спецыяльна прызначанымі навукоўцамі.

Гэта праблематычна, лічаць крытыкі.


«Вікіпедыя вітае ўсіх карыстальнікаў, каб яны аспрэчвалі і рэдагавалі інфармацыю кожнага запісу», — сказаў Mashable Патрык Пун, кітайскі даследчык з Amnesty International.
Ён адзначыў, што ў Кітаі толькі абраныя навукоўцы могуць рэдагаваць артыкулы, што закранае пытанне даверу.
«Стварэнне гэтай адносна закрытай энцыклапедыі, у дадатак да Вялікага фаерволу, яшчэ больш пазбаўляе кітайскі народ свабоды доступу да інфармацыі», — кажа ён.

Стварэнне паралельнага лічбавага свету


Вікіпедыя звычайна даступная праз фаервол Кітая, што блакуе сайты, якія ўрад палічыў непажаданымі. Але артыкулы, звязаныя з палітычнымі пытаннямі, такімі як пра Далай-ламу або Сі Цзыньпін, заблакаваныя.
«Гэта прыклад спроб кітайскіх уладаў прадставіць сваю версію падзей, у прыватнасці тых, якія адбыліся ў сучасным Кітаі», — кажа Пун, які жыве ў Ганконгу.
Краіна мае доўгую гісторыю маніпулявання інфармацыяй, каб накіроўваць грамадскую думку ў патрэбнае ўладам рэчышча, падтаквае яму Майя Ван, даследчык з Кітая, якая працуе ў Ганконгу з Human Rights Watch.
«Стварэнне анлайн энцыклапедыі ўзгадняецца з практыкай кітайскага ўрада па стварэнні паралельнага лічбавага свету, у якім цэнзурнай інфармацыі і платформам дазволена квітнець, а іх свабодным аналагам забаронена», — адзначыла Ван.

inosmi.ru