Бітва за Вену. Які лёс чакаў Еўропу, калі б перамаглі туркі?

Роўна 330 гадоў, у ліпені 1683 года, туркі пачалі аблогу Вены. Бітва за сталіцу Аўстрыі не толькі вырашыла лёс Еўропы, але і прымусіла гісторыкаў дасюль запарта спрачацца: а што было бы ў выпадку падзення Вены?

vienna_battle_1683.jpg

Такім чынам, канец 17 стагоддзя. Асманская Імперыя знаходзіцца на піку сваёй магутнасці, а яе войска з'яўляецца адным з самых перадавых у свеце. У 1683 годзе турэцкая армія колькасцю ў 175 000 чалавек пад камандаваннем вялікага візіра Кара Мустафы-пашы падышла да Вены і пачала яе аблогу. Асманам супрацьстаяла армія Свяшчэннай Лігі, якая складалася з кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў, колькасцю ўсяго 85 000 чалавек, дзе асноўнай ударнай сілай было 26 000 палякаў на чале з іх каралём Янам Сабескім

Усе гісторыкі пагаджаюцца што ў турак былі ўсе шанцы атрымаць перамогу, але ў выніку нешта не склалася. Шэраг грубых памылак, дапушчаных Кара-Мустафой, прывёў да таго, што туркі ў верасні таго ж года пацярпелі поўнае паражэнне. Гэта стала пераломным момантам у гісторыі – Еўропа пачала вяртаць тэрыторыі, якія ў свой час аказаліся пад кантролем султанаў. Турцыя ж паступова ўваходзіла ў фазу заняпаду. 

З улікам важнасці бітвы за Вену гісторыкі дасюль спрачаюцца аб сцэнарах, якія маглі пагражаць Еўропе і хрысціянству ў выпадку перамогі турак. У гэтай спрэчцы дамінуюць дзве версіі — песімістычная і аптымістычная.

Песімісты, натуральна, кажуць, што еўрапейскую цывілізацыю чакала бы катастрофа. Пасля разгрому аўстрыйцаў туркі маглі адносна спакойна рухацца на Чэхію і германскія дзяржавы, сярод якіх не было адзінства праз працэс рэфармацыі. Аднаму Алаху вядома, дзе бы тады праходзіла заходняя мяжы Асманскай Імперыі на пачатку 18 стагоддзя 

Дарэчы, версію пра тое, што Еўропа была тады пад пагрозай знішчэння, сёння актыўна прасоўваюць еўрапейскія правыя палітыкі, якія эксплуатуюць фобіі адносна іншаземцаў. На іх думку, сённяшняе нашэсце мігрантаў-мусульман на стары кантынент можна параўнаць з войскам Кара Мустафы-пашы, якое брало ў аблогу Вену ў канцы 17 стагоддзя. 

Часта цытуецца ўльтыматум, які Мустафа-паша паслаў жыхарам Вены:

«Калі станеце мусульманамі, то ацалееце… Калі ж будзеце супраціўляцца, то з ласкі Усявышняга Вена будзе… заваяваная і ўзятая, а тады нікому не будзе літасці, ніхто не выратуецца». 

У якасці ілюстрацыі таго, што чакала Еўропу пры турках, таксама любяць успамінаюць геніяльнага аўстрыйскага музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, хаця на момант штурму Вены ён яшчэ не нарадзіўся. У выпадку турэцкай акупацыі Аўстрыі ён быў бы падданым асманскай імперыі, а звалі бы яго, напэўна, Вольганг Ама-Алах бін-Моцарці. Музыка, мастацтва і тэатр пры асманах былі пад забаронай, так што яму нічога не заставалася бы як вучыцца рабіць мэблю ці нешта падобнае. А пры некаторых абставінах Вольганг Ама-Алах бін-Моцарці ўвогуле мог бы стаць янычарам.

Жахлівыя фантасмагорыі наконт акупацыі Аўстрыі выклікаюць у іншых гісторыкаў каскад смеху. Ды нічога страшнага ў выпадку падзення Вены не адбылося бы, — сцвярджаюць яны. Анексія Аўстрыі прымусіла бы нямецкія дзяржавы мабілізавацца і згуртавацца. Рэч Паспалітая, верагодна, таксама аказала б ім падтрымку як, магчыма, іншыя каталіцкія дзяржавы, кшталту Францыі. Думаецца, прыядналася б да антытурэцкай кааліцыі і Расія. Не выключаюць, што Папа Рымскі мог абвесціць крыжовы паход.  

Паколькі на той момант Еўропа выходзіла ўжо ў сусветныя лідары тэхналагічнага прагрэсу, разгром турак і павяртанне Вены былі б пытаннем часу. Тым больш вялізарная турэцкая імперыя вымушала Стамбул трымаць шмат войска на перыферыі. Няздольнасць канцэнтрацыі рэсурсаў ужо тады выклікала шмат праблем у султанаў.

Аднак гэта яшчэ не ўсе. Практычна ўсе гісторыкі згодныя, што падзенне Вены на доўгі час, а можа і назаўсёды пазбавіла бы Аўстрыю імперскіх амбіцый у рэгіёне Усходняй Еўропы і на Балканах. Хто б мог заняць аўстрыйскі вакуум – Прусія, Баварыя, а можа Саксонія? 

Зрэшты, больш гісторыкаў лічаць, што галоўным  фаварытам у гэтым конкурсе магла стаць Польшча, якая ў дадатак мела сувязь з Венгрыяй. Менавіта Рэч Паспалітая з дапамогай саюзнай Венгрыі магла пачаць ціснуць на асманаў на Балканах, спрыяць паўстанню тут славянскіх дзяржаў і нават мела шанс выйсці на бераг Адрыятыкі. 

І як тут не згадаць, што менавіта палякі пад кіраўніцтвам Яна Сабескага выратавалі Вену ад турак. Тады (12 серасня 1683 года) кавалерыя Рэчы Паспалітай у складзе 20 000 вершнікаў (адна з найбуйнейшых кавалерыйскіх атак у гісторыі) пад асабістым камандаваннем Яна Сабескага прарвала шэрагі турак. Вершнікі ўдарылі прама па турэцкім лагеры, у той час як гарнізон Вены выйшаў з горада і далучыўся да атакі. Напад польска-літоўскай кавалерыі прымусіў турак адступіць. Менш чым праз тры гадзіны пасля апісаных вышэй падзей хрысціяне атрымалі поўную перамогу і выратавалі Вену. Дарэчы, некаторыя сцвярджаюць, што сярод кавалерыстаў Сабескага толькі траціна была палякаў, а дзве траціны — падданыя Вялікага Княства Літоўскага.

Вось так сваімі рукамі Ян Сабескі магчыма пахаваў верагодную будучую веліч Польшчы. Зрэшты, гэта толькі версіі. Ніхто дакладна не ведае, што чакала Еўропу і свет у выпадку падзення Вены.