Bloomberg: Пуцін абірае паміж ліквідацыяй Беларусі і сцэнаром Назарбаева
У Крамлі думаюць, як захаваць уладу для свайго аўтакрата на ўсё яго жыццё.
Стары лідар сышоў з пасады прэзідэнта, але захаваў сваю мёртвую хватку на рычагах улады. Для многіх у Крамлі добра спланаваныя падзеі, якія разгортваюцца ў суседнім Казахстане, падаюцца мадэллю для расійскага кіраўніка Уладзімира Пуціна, якую варта разгледзець.
Зрэшты, у адрозненне ад свайго казахскага калегі Нурсултана Назарбаева, ніхто не ўпэўнены ў тым, што Пуцін можа пачаць працэс перадачы ўлады, не справакаваўшы пры гэтым дэстабілізуючую бойку паміж варагуючымі лагерамі ў Крамлі, якія яго рэжым трымае ў цуглях. Палітычныя і асабістыя рызыкі для расійскага аўтакрата высокія, піша Bloomberg. Сцэнар перадачы ўлады, падобны да таго, які адбываецца зараз у Казахстане, актыўна абмяркоўваюць у Маскве. Пра гэта выданню сказаў былы чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Калядзін, які цяпер працуе палітычным кансультантам Крамля.
«Сцэнар Назарбаева можа падысці палітычным элітам, якія хочуць мець арбітра, здольнага ўплываць на працэсы пасля з’яўлення пераемніка», — растлумачыў ён.
78-гадовы Назарбаеў аддаў прэзідэнцтва даверанаму саюзніку, захаваўшы пры гэтым ключавыя паўнамоцтвы як кіраўнік казахскага Савета нацыянальнай бяспекі і пажыццёвы лідар нацыі. Гэта прынесла некаторае палягчэнне ў вострым пытанні.
66-гадовы Пуцін пачаў свой чацвёрты і, верагодна, апошні прэзідэнцкі тэрмін. Ён здушыў палітычную апазіцыю і сканцэнтраваў уладу ў сваіх руках за 19 гадоў кіравання. Праз яго абсалютная дамінаванне ў палітычным жыцці расійцам цяжка назваць патэнцыйных пераемнікаў нават на фоне спаду папулярнасці аўтакрата. Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін Пуціна заканчваецца ў 2024 годзе. Ён пакуль нікога не прызначыў сваім пратэжэ, аднак неаднаразова падкрэсліваў, што ён не будзе мяняць Канстытуцыю, каб пашырыць сваё кіраванне.
Але гэта не перашкодзіла спікеру ніжняй палаты расійскага парламента Вячаславу Валодзіну выступіць з прапановай правесці «канстытуцыйную рэформу».
Некаторыя, унутры кіруючых элітаў, падштурхоўваюць Пуціна да ідэі заставацца прэзідэнтам як мага даўжэй. Пра гэта Bloomberg сказалі тры крыніцы, блізкія да Крамля. Адным са сцэнароў, якія абмяркоўваюцца, прадугледжваюць прымус Беларусь далучыцца да Расіі і абвясціць стварэнне новай краіны. Так Пуцін мог бы абысці канстытуцыйныя абмежаванні. Аднак, у Крамлі яшчэ пакуль не вызначыліся са сцэнаром.
«Нават калі так, Пуцін не можа застацца назаўжды. Ён смяротны», — кажа сацыёлаг Вольга Крыштаноўская. «Калі ён не падрыхтуе падмурак для перадачы, гэта дрэнна скончыцца. Усе ўчапілася ў глоткі адзін аднаго», — дадала яна.
Выданне нагадвае пра тое, як у 2008-2012 гадах Пуцін на адзін тэрмін саступіў прэзідэнцкае крэсла свайму пратэжэ Дзмітрыю Мядзведзеву, застаўшыся пры гэтым прэм’ер-міністрам. Гэтым разам расійскі аўтакрат можа перадаць ключавыя прэзідэнцкія паўнамоцтвы Савету бяспекі або дарадчаму органу пад назвай Дзяржаўны савет. Абодва ведамства ён цяпер узначальвае. Пакінуўшы Крэмль, ён можа захаваць уладу ў Расіі праз гэтыя органы.
Па словах старшага навуковага супрацоўніка маскоўскага «Цэнтра Карнэгі» Аляксандра Баунава, Крэмль будзе пільна сачыць за тым, які кантроль Назарбаеў захавае ў Казахстане і як будзе размеркавана ўлада пры новым парадку. Па словах эксперта, у Расіі і Казахстана «падобная эканамічная структура і тып аўтарытарызму».
Аднак, па словах дарадцы Крамля Сяргея Маркава, да гэтага часу існуюць сумневы, ці будуць феадальныя эліты і далей паважаць ўладу Пуціна, калі ён аддасць прэзідэнцтва камусьці іншаму. На яго думку, калі казахі могуць дазволіць Назарбаеву стаць ментарам накшталт Лі Куан Ю у Сінгапуры, то расійскі аўтакрат «сутыкнецца з неадкладным выклікам, калі адступіцца».
Палітолаг Аркадзь Дубноў лічыць, што паўтарыць стратэгію Назарбаева ў Расіі немагчыма, таму што расійская палітычная сістэма больш складаная. Прызначэнне дачкі казахскага аўтакрата Дарыгі Назарбаева старшынёй казахскага сената робіць яе першай у чарзе на прэзідэнцтва, паводле Канстытуцыі краіны. У сваю чаргу, Пуцін даў зразумець, што не збіраецца паўтараць гэты трук са сваімі дачкамі.
Варыянт з паглынаннем Беларусі і стварэннем новай краіны сустрэў супраціў Мінска. І гэта, па словах Крыштановскай, ўскладняе працэс. Кіруючы Крамлём даўжэй за часы дыктатуры Сталіна, Пуцін паўстаў перад ўсё большым ціскам неабходнасці захаваць сваю палітычную спадчыну. І час ідзе. Былы афіцэр КДБ можа раптам зразумець, што апынуўся паміж выбарам: альбо захаваць палітычную спадчыну і перадаць уладу пераемніку, ці пакінуць сабе кантроль над сістэмай улады, якую ён будаваў амаль два дзесяцігоддзі.
«Пуцін можа толькі пазайздросціць Назарбаеву. Для яго гэта не спрацуе», — сказаў Дубноў.
Паводле unian.ua, пераклад НЧ