Больш, чым у ЗША. Залішняя смяротнасць у Расіі за час пандэміі дасягнула мільёна чалавек

Залішняя смяротнасць у Расіі за час пандэміі дасягнула мільёна чалавек. Так што па абсалютнай колькасці памерлых РФ абышла ЗША і выйшла на другое месца ў свеце.

Магілы памерлых ад каронавіруса на могілках пад Санкт-Пецярбургам, восень 2021 года. Фота: Дзмітрый Лавецкі, LETA

Магілы памерлых ад каронавіруса на могілках пад Санкт-Пецярбургам, восень 2021 года. Фота: Дзмітрый Лавецкі, LETA

Гэты паказчык большы, чым у ЗША.

У кастрычніку ў Расіі ўпершыню з пачатку эпідэміі каронавіруса залішняя смяротнасць перавысіла 100 тысяч чалавек.

Такую выснову робяць навукоўцы пасля апрацоўкі звестак Расстата аб смяротнасці ў кастрычніку, апублікаваных 3 снежня. Усяго ж з красавіка 2020 года да пачатку лістапада 2021 года залішняя смяротнасць (верагодна, яна цалкам ці амаль цалкам адпавядае смерцям ад ковіду) наблізілася да мільёна чалавек.

Хутчэй за ўсё, у лістападзе рэкорд смяротнасці быў абноўлены, а колькасць "залішне памерлых" за час эпідэміі ўжо перавысіла мільён чалавек. Расія па абсалютнай колькасці памерлых абышла ЗША і выйшла на другое месца ў свеце.

Чаму важныя менавіта даныя аб залішняй смяротнасці?

У Расіі існуе некалькі відаў статыстыкі смяротнасці ад каронавіруса. Ёсць аператыўная адкрытая для публікі база Стопкоронавирус.рф, куды, па словах чыноўнікаў, трапляюць толькі памерлыя з дыягназам «каронавірус», які пацвердзіў тэст. Даныя пра смерці ў ёй радыкальна заніжаныя, прычым у розных рэгіёнах гэта заніжэнне можа адрознівацца ў разы, што кажа не проста пра памылкі, а пра маніпуляцыі. Праблему прызнае нават Уладзімір Пуцін, які нядаўна заклікаў кіраўнікоў рэгіёнаў перастаць перабольшваць карціну эпідэміі.

Расстат прыкладна праз 40 дзён пасля заканчэння кожнага месяца публікуе звесткі аб памерлых з дыягназам "каронавірус". Гэтыя даныя ўключаюць і тых, каму дыягназ "каронавірсуная інфекцыя" быў пастаўлены пасмяротна. У гэтых даных памерлых ад каронавіруса больш, чым у базе Стопкоронавирус.рф. Аднак і гэтая лічба падаецца заніжанай у большасці рэгіёнаў.

Як распавяла «Медузе» восенню 2020 года крыніца ў штабе барацьбы з каронавірусам, федэральныя чыноўнікі арыентуюцца не на звесткі з закрытых або адкрытых базаў, а на звесткі аб залішняй смяротнасці. Іх можна палічыць на аснове даных аб агульнай смяротнасці, якія збірае (па звестках з ЗАГСаў, якія выдаюць даведкі аб смерці) і публікуе (з той жа затрымкай у 40 дзён) Расстат. Па словах крыніцы, залішняя смяротнасць — адна з надзейных крыніц інфармацыі аб развіцці эпідэміі.

У Маскве, якая з пачатку эпідэміі рэгулярна публікуе справаздачу аб прычынах залішняй смяротнасці, уся яна тлумачыцца менавіта смерцямі людзей з дыягназам "каронавірус".

Паводле meduza.io