«Цёмны бок Крамля»: хакеры выклалі ў інтэрнэт шмат унутраных дакументаў расійскага ўраду

Актывісты групы Distributed Denial of Secrets, што пазіцыянуе сябе як «абаронцы транспарэнтнасці», у пятніцу, 25 студзеня, выклалі ў інтэрнэт аб'ёмны архіў ўнутранай перапіскі і іншых дакументаў шэрагу расійскіх міністэрстваў і кампаній, у тым ліку МУС РФ і расійскага экспарцёра зброі Расабаронэкспарт.

thumb_15.jpg

Агульны аб'ём апублікаваных дадзеных, які хакеры ахрысцілі «Цёмны бок Крамля», складае 175 гігабайт.Значная частка дакументаў тычыцца ўдзелу Расіі ў ваенным канфлікце ва Ўкраіне, сувязяў Крамля і РПЦ, бізнесу расейскіх алігархаў, а таксама дзейнасці шэрагу расійскіх палітыкаў і журналістаў.
Па назіраннях некаторых экспертаў, дадзеную акцыю можна расцэньваць як адказ на атаку расійскімі хакерамі сервераў Дэмакратычнай партыі ЗША перад прэзідэнцкімі выбарамі 2016 года, паведамляе газета The New York Times.
Сярод выкладзеных у сетку файлаў знаходзіцца таксама група дакументаў пад назвай «хакерская дзіда». Яны датычацца фальсіфікацыі расейскім бокам расследавання крушэння над Украінай пасажырскага самалёта авіякампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH17 ў 2014 годзе.
Па словах прадстаўніцы групы Distributed Denial of Secrets Эмы Бэст, збор дакументаў расійскай тэматыкі не варта лічыць наўмыснай помстай за дзеянні расійскіх хакераў ў 2016 годзе. «Аднак гэтая акалічнасць дадае справе істотную іронію», — цытуе журналістку The New York Times.
Міжнародная арганізацыя Distributed Denial of Secrets, заснаваная журналісцкай з Бостана Эмай Бэст і яе аднадумцамі, нагадвае па прынцыпе працы кампанію WikiLeaks, запрашае хакераў і інфармантаў для публікацыі засакрэчаных дакументаў. Акрамя гэтага, актывісты збіраюць разам матэрыялы аднастайнай тэматыкі, ужо апублікаваныя ў розных месцах.
Паводле інфармацыі The New York Times, частка дадзеных з расійскага дасье, якія тычацца расійскага МУС, арганізацыя Distributed Denial of Secrets прапаноўвала ў 2016 годзе WikiLeaks, аднак атрымала адмову ў публікацыі па прычыне таго, што кампанія нібыта не магла праверыць дакладнасць гэтай інфармацыі.
dw.com