Надзею Саўчанка вылучылі ў прэзідэнты Украіны

Ініцыятыўная група з прадстаўнікоў палітпартыі "Грамадска-палітычная платформа Надзеі Саўчанка" 26 студзеня падтрымала вылучэнне кандыдатуры Саўчанка на пасаду прэзідэнта Украіны.

1102565.jpg


Сустрэчу праводзілі яе сястра Вера і прэс-сакратар Надзеі Таццяна Праторчанка.
"Дэлегаты трымалі ў руках садавіну гранаты і скандавалі" Свабоду Надзеі Саўчанка!", — адзначаецца ў паведамленні.
Як відаць на фотаздымках, большасць прысутных складалі людзі старэйшага ўзросту.

Таксама варта адзначыць, што першымі інфармацыйнае паведамленне аб вылучэнні Саўчанка распаўсюдзілі дзяржаўныя расійскія СМІ.

Надзея Саўчанка цяпер знаходзіцца ў СІЗА. 22 сакавіка 2018 года Вярхоўная Рада зняла з яе дэпутатацкую недатыкальнасць і ўхваліла прыцягненне да крымінальнай адказнасці і арышт.
Саўчанка абвінавачваюць у падрыхтоўцы маштабнага тэракту супраць кіраўніцтва краіны з мэтай дзяржаўнага перавароту. 

Першы тур галасавання за будучага прэзідэнта Украіны адбудзецца 31 сакавіка. Яго афіцыйныя вынікі павінны паведаміць да 10 красавіка. Калі будзе рашэнне аб правядзенні другога тура прэзідэнцкіх выбараў, то ён адбудзецца 21 красавіка.
Па стане на раніцу 25 студзеня 35 чалавек падалі дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію на ўдзел у прэзідэнцкіх выбара. Трынаццаць з іх Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў, шасці ў рэгістрацыі адмовіў.