Чэхі супраць Чэхіі

Шматлікія чэхі выступілі супраць таго, каб іх дзяржава — Чэшская Рэспубліка — у скарочаным варыянце называлася «Чэхія».

Улады Чэшскай Рэспублікі днямі зацвердзілі яшчэ адну афіцыйную назву краіны — «Чэхія». Яна была ўхваленая прэзідэнтам Мілашам Земанам, прэм’ерам Багуславам Собаткай, спікерамі абедзвюх палат парламента, міністрамі замежных спраў і абароны. Але шмат у каго гэта выклікала вялікую незадаволенасць.

Фота з сайта: elvisti.com

Фота з сайта: elvisti.com


Першымі, як і трэба было чакаць, супраць новай назвы паўсталі нацыяналісты з рэгіёну Маравія. На думку кіраўніцтва партыі Moravané, назва «Чэхія» — гэта «атака на ідэнтычнасць мараван і сілезцаў». Паводле патрыётаў з Брно (сталіца Маравіі), аптымальным прыкладам для назвы краіны мае быць афіцыйная назва Вялікабрытаніі, у якой пералічваюцца усе суб’екты: «Аб’яднанае каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі». Мараване ўжо запусцілі петыцыю супраць перайменавання, і нават прызначылі на гэты ўік-энд мітынг, які так і называецца — «Супраць Чэхіі». Цяжка сказаць, што ў іх атрымаецца: партыя Moravané на выбарах ад часу свайго заснавання ў 1994 годзе не здольная сабраць і 1% галасоў.
Натуральна, не прайшла міма рэформы і апазіцыя, якую цяпер фармуюць правыя партыі. У выпадку з назвай «Чэхія» апазіцыянерам не падабаецца кулуарнасць прыняцця рашэння, якое фактычна зацвердзілі прэм’ер Багуслаў Собатка і прэзідэнт Мілаш Земан. У сувязі з непразрыстым характарам працэсу перайменавання партыя ANO патрабуе правядзення рэферэндуму.
Бунтуюць супраць «Чэхіі» і некаторыя міністры кабінета Собаткі. Так, дырэктар міністэрства развіцця Карла Слехтава кажа, што новая назва дзяржавы пахавала рэкламную кампанію краіны, якую яе міністэрства праводзіць з 2012 года. Лагатып кампаніі «Чэшская рэспубліка — краіна гісторыі» цяпер можна выкідаць на сметнік. У туды ж пайшлі і каля мільярда крон падаткаплацельшчыкаў, якія былі выдаткаваныя на раскрутку кампаніі. Па словах міністра, змена брэнда абыдзецца чэшскаму бюджэту зусім не танна, паколькі трэба заключаць наноў заключаныя раней кантракты. Выдаткі на праўкі ў дакументы могуць ускласці на Прагу.
Самая арыгінальная крытыка перайменавання сыходзіць з таго, што слова «Чэхія» нагадвае слова «Чачня». Па-англійску яны сапраўды пішуцца вельмі падобна: Czechia і Сhechnya. Гэты аспект, лічаць крытыкі, прывядзе да таго, што чэшскіх бюргераў у Еўропе будуць успрымаць за ваяўнічых горцаў і адпаведна да іх ставіцца.
Сапраўдную фронду супраць новай назвы стварылі некаторыя гісторыкі або прыхільнікі розных гістарычных канцэпцый. Напрыклад, былы міністр замежных спраў Карэл Шварцэнберг (Karel Schwarzenberg) лічыць, што аптымальная назва краіны — Багемія. Менавіта так, па словах экс-чыноўніка, краіна называлася на еўрапейскіх мапах некалькі стагоддзяў. Прапанова справакавала мноства пратэстаў, паколькі падчас гітлераўскай акупацыі Чэхія таксама называлася «Багеміяй», — дакладней, «Багемскі пратэктарат».
Праўда, Гітлер у публічных прамовах выкарыстоўваў слова «Чэхія» або, хутчэй, «Чехішай» (Tschechei), як кажуць баварцы. Апошняе прывяло ў лагер праціўнікаў «Чэхіі» шмат прадстаўнікоў старой генерацыі, якія не забыліся пра Другую сусветную вайну. Сярод гэтай катэгорыі чэхаў папулярная думка, што якраз Адольф і прыдумаў «Чэхію».
А вось фракцыя гісторыкаў-нацыяналістаў знайшла, што ў 1777 годзе ў адным з архіваў фігуруе назва "Чэска" (Česko). Менавіта «Чэска», а не «Чэхія» і трэба называць краіну. Тое, што ў выніку перамог варыянт «Чэхія» тлумачаць лабістамі турагенцтваў з краін заможнага Захаду. Быццам бы, заходнім турыстам прасцей казаць «Чэхія». У якасці доказу ўзгадваюць, што менавіта заходнія турыстычныя канторы ўвялі ў калектыўнае ўжыванне назву «Дамінікана» замест Дамініканскай Рэспублікі.
З улікам таго, што 2016-ты год у Чэхіі выбарчы, пратэсты былі прадказальныя. Сваю ролю тут адыгрывае і характэрная для шэрагу сацыяльных груп незадаволенасць урадам эсдэкаў і прэзідэнтам. Пытанне толькі ў тым, ці стане новая назва краіны каталізатарам буйных грамадскіх пратэстаў.
Думаецца, што ўсё абмяжуецца толькі крытыкай, бо новую назву падтрымалі Акадэмія навук, частка аўтарытэтных гісторыкаў, дасведчаных міжнародных юрыстаў, саюз прадпрымальнікаў.
У тых, хто за назву «Чэхія», таксама хапае моцных аргументаў. Пачынаючы з таго, што слова «Чэхія» як назва краю чэхаў датуецца яшчэ 1634-м годам, а ў 1866-м яна стала ўжываецца ў англамоўнай прэсе. Тое, што ў чэхаў узнікла патрэба ў «Чэхіі» толькі зараз, звязана з тым, што яны доўгі жылі ў Чэхаславакіі і цалкам ідэнтыфікавалі сябе з гэтай краінай.
Пра неабходнасць скарочанай назвы краіны сведчыць і міжнародны вопыт. Мала хто называе Францыю «Французская рэспубліка», Расію — «Расійская Федэрацыя» і г.д. Нават Статут ААН патрабуе, каб краіну — члена ААН пазначалі ў дакументах як афіцыйнай, так і скарочанай назвамі дзяржавы. Дый практычна ўсе краіны-суседзі называюць Чэшскую рэспубліку «Чэхіяй».
Нарэшце, ёсць логіка. Палітычная назва краіны з’яўляецца часовай і ігнаруе гістарычную пераемнасць дзяржаўнай тэрыторыі, паколькі яна абмежаваная толькі існуючай дзяржаўнай формай. У выпадку Чэхіі нельга выкарыстоўваць цяперашнюю палітычную назву для розных дзяржаўных формаў, якія існавалі на гэтай тэрыторыі да 1993 года, калі была абвешчаная Чэшская Рэспубліка. Інакш атрымаецца, што Кірыл і Мяфодзій у 866-м годзе прыдумалі славянскую азбуку падчас знаходжання на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі.