Дзясяткі тысяч венесуэльцаў выйшлі на вуліцы, патрабуючы адстаўкі Мадура

Часовы прэзідэнт Венесуэлы Хуан Гуайдо назваў дэманстрацыі ў 358 гарадах краіны пачаткам «Аперацыі Свабода», якая павінна скончыцца адстаўкай Нікаласа Мадура з пасады кіраўніка дзяржавы.

golos-ameriki.ru

golos-ameriki.ru

На тле перабояў з электрычнасцю і пітной вадой, якія працягваюцца ўжо некалькі тыдняў, дзясяткі тысяч венесуэльцаў ў суботу, 6 красавіка, выйшлі на вуліцы гарадоў краіны з пратэстам супраць рэжыму кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура. Часовы прэзідэнт краіны Хуан Гуайда, заклікаўшы сваіх прыхільнікаў да дэманстрацыі, назваў пратэсты ў 358 гарадах краіны пачаткам «Аперацыі Свабода», якая павінна скончыцца адстаўкай Мадура.
«Вады няма, электрычнасці няма, цяпер не павінна быць Мадура!» — скандавалі ўдзельнікі акцыі пратэсту, выказваючы абурэнне цяжкай гуманітарнай сітуацыяй у Венесуэле.
«Мы тут не толькі для таго, каб патрабаваць электрычнасць і ваду. Мы прыйшлі, каб запатрабаваць дэмакратыю і свабоду, — заявіў Гуайда, звяртаючыся да дэманстрантаў у Каракасе. — Мы не павінны звыкацца з гэтым, мы не павінны мірыцца. Мы больш не дапусцім , каб гэтыя ашуканцы трымалі ў руках нашу краіну».
Па словах Гуайда, на сённяшні дзень больш за 90 адсоткаў насельніцтва Венесуэлы хочуць змены рэжыму. У сувязі з гэтым палітык заклікаў сваіх прыхільнікаў зноў выйсці на вуліцы ў сераду, 10 красавіка, «з падвоенай сілай пратэсту».
Акрамя таго, Гуайда паведаміў, што хутка ў Венесуэле адбудзецца міжнародная канферэнцыя па пытанні пераадолення сацыяльнага і палітычнага крызісу. Аднак дакладная дата мерапрыемства не была названая.Паводле інфармацыі венесуэльскай газеты El Naсional, падчас пратэстаў у горадзе Маракайба на паўночным захадзе краіны каля 30 актывістаў атрымалі траўмы пры сутыкненнях з паліцыяй. У тым жа горадзе былі часова затрыманыя два дэпутаты ад апазіцыі, пра што яны самі паведамілі тэлеканалу VPItv.
Кіруючая партыя PSUV у суботу, 6 красавіка, таксама заклікала сваіх прыхільнікаў выйсці на дэманстрацыю «супраць імперыялізму». Па словах Нікаласа Мадура, гэтую акцыю падтрымала пяць мiльёнаў чалавек па ўсёй краіне.
«Больш за пяць мільёнаў чалавек мабілізаваны па ўсёй краіне ў аперацыі па абароне свабоды і міру. Народ выйшаў на вуліцу, каб сказаць, што вуліцы належаць народу, а не алігархіі», — заявіў палітык падчас дэманстрацыі прыхільнікаў ўрада ў Каракасе.
Венесуэла ўжо больш за два месяцы перажывае цяжкі палітычны крызіс. Адразу пасля ўступлення Нікаласа Мадура на пасаду кіраўніка дзяржавы на другі тэрмін 22 студзеня 2019 года ў краіне пачаліся масавыя акцыі пратэсту. На наступны дзень старшыня Венесуэльскага парламента Хуан Гуайда абвесціў сябе часова выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны.
Большасць краін ЕС, а таксама ЗША, Канада, Аўстралія, шэраг краін Лацінскай Амерыкі і Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў прызналі Гуайда законным лідарам краіны. Расія па-ранейшаму лічыць Нікаласа Мадура легітымным прэзідэнтам Венесуэлы.
У аўторак, 2 красавіка, Заканадаўчы сход Венесуэлы пазбавіў часовага прэзідэнта краіны Хуана Гуайда дэпутацкай недатыкальнасці. У сувязі з гэтым яму цяпер пагражае затрыманне.
dw.com