Францыя. Гюльчатай закрывае твар
Як піша еўрапейская прэса, французскіх дзяўчынак-тынэйджэраў з мусульманскіх сем’яў ахапіла дзіўнай мода. Яны носяць паранджу. З аднаго боку, гэта пратэст супраць курсу цяперашняга правага ўраду і прэзідэнта Сарказі. З іншага — своеасаблівая праява жаночага пратэсту і абарона права на індывідуальнасць. Прэса дыскутуе, як доўга працягнецца гэта мода на паранджу і ці мае пратэст сацыяльную аснову. Між тым, большасць жаночых арганізацый, у тым ліку арабскіх, ухвалілі забарону паранджы. Цікава, што ідэю Сарказі падтрымала таксама большасць мужчын-мусульман.
Як піша еўрапейская прэса, французскіх дзяўчынак-тынэйджэраў з мусульманскіх сем’яў ахапіла дзіўнай мода. Яны носяць паранджу. З аднаго боку, гэта пратэст супраць курсу цяперашняга
правага ўраду і прэзідэнта Сарказі. З іншага — своеасаблівая праява жаночага пратэсту і абарона права на індывідуальнасць. Прэса дыскутуе, як доўга працягнецца гэта мода на паранджу і ці мае
пратэст сацыяльную аснову. Між тым, большасць жаночых арганізацый, у тым ліку арабскіх, ухвалілі забарону паранджы. Цікава, што ідэю Сарказі падтрымала таксама большасць мужчын-мусульман. Увогуле, у
Францыі зараз пражывае прыкладна 5–6 мільёнаў мусульман. Адпаведна статыстыцы, паранджу носяць амаль 2 тысячы мусульманак.
Па матэрыялах «The Guardian» (Вялікабрытанія)