Германія. Ахмадзінеджад — сёння той жа шах
Група арганізатараў і ўдзельнікаў славутай дэманстрацыі пратэсту 2 чэрвеня 1967 года супраць візіту ў Заходні Берлін іранскага шаха прыняла спецыяльную заяву. Нагадаем, што прыезд шаха, рэжым якога быў адказны за парушэнні правоў чалавека, катаванні апазіцыі, узняў усю прагрэсіўную грамадскасць. Студэнты (як правіла, левых поглядаў) выйшлі да будынка Нацыянальнай оперы, якую планаваў наведаць шах. Паліцыя і агенты сакрэтнай шахскай службы атакавалі пратэстантаў. Адзін са студэнтаў быў забіты. Тыя падзеі палітызавалі шмат моладзі.
Група арганізатараў і ўдзельнікаў славутай дэманстрацыі пратэсту 2 чэрвеня 1967 года супраць візіту ў Заходні Берлін іранскага шаха прыняла спецыяльную заяву. Нагадаем, што прыезд шаха, рэжым
якога быў адказны за парушэнні правоў чалавека, катаванні апазіцыі, узняў усю прагрэсіўную грамадскасць. Студэнты (як правіла, левых поглядаў) выйшлі да будынка Нацыянальнай оперы, якую планаваў
наведаць шах. Паліцыя і агенты сакрэтнай шахскай службы атакавалі пратэстантаў. Адзін са студэнтаў быў забіты. Тыя падзеі палітызавалі шмат моладзі. Так ці інакш, амаль праз 40 гадоў удзельнікі той
дэманстрацыі ўзгадалі маладосць і палічылі патрэбным прыняць спецыяльную рэзалюцыю салідарнасці з іранцамі, якія сёння змагаюцца за дэмакратыю. Як гаворыцца ў рэзалюцыі, цяперашні рэжым у Тэгеране
нічым не адрозніваецца ад шахскага. Сярод тых, хто падпісаў рэзалюцыю, такія славутыя нямецкія асобы, як Бомі Бауман (заснавальнік руху кааператываў) і Хрысціян Штробеле (дэпутат Бундэстагу ад Партыі
зялёных).
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)