«Газпром» прайграў першы суд па схеме «бяры або плаці»

Чэская RWE Transgas дамаглася судовага рашэння, паводле якога яна мае права адбіраць менш газу, чым прапісана ў кантракце, без штрафаў.



gaz3.jpg

Расійскі газавы манапаліст «Газпром» упершыню прайграў суд па прынцыповай умове міжнародных кантрактаў — схеме «бяры або плаці» (take-or-pay). Венскі арбітраж пацвердзіў права чэшскай RWE Transgas зніжаць аб’ёмы закупак без штрафаў, піша Gazeta.ru.

«Газпром» і RWE судзіліся з нагоды авансавай аплаты нявыбраны мінімальных гадавых аб’ёмаў газу за 2008-2011 гады. Справа разглядалася Венскім арбітражным судом, сума пазову «Газпрома» складала $500 млн.

Прэтэнзіі да парадку take-or-pay, на якім будуецца экспартная палітыка расійскай манаполіі, раней прад’яўлялі найбуйнейшыя пакупнікі, у прыватнасці, Украіна і Італія.

Найбуйнейшыя еўрапейскія кліенты судзяцца з расійскай манаполіяй, імкнучыся пазбегнуць санкцый за недабор газу. Так, на адмове ад параграфа «бяры або плаці» настойвала італьянская Eni. Італьянскія партнёры пагражалі не працягваць кантракты з «Газпромам»: па словах кіраўніка Eni Паола Сакарона, у 2009-2011 гадах страты кампаніі за нявыбарку газу склалі каля 1,5 млрд еўра.

На сістэму take-or-pay скардзіцца і Украіна. Па кантракце, тэрмін якога заканчваецца ў 2019, Украіна павінна закупляць 52 млрд кубаметраў газа ў год, але «Нафтагаз Украіны» падаў заяўку на толькі на 27 млрд кубаметраў.

Кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер казаў, што «Нафтагаз» у адпаведнасці з гэтымі ўмовамі павінен у любым выпадку аплачваць не менш 33 млрд. кубаметраў. Плюс магчымыя штрафныя санкцыі: калі закупкі Украіны ўжо ў бягучым годзе складуць 27 млрд кубаметраў, сума штрафаў за недабор можа дасягнуць $2 млрд.

Take-or-pay (бяры або плаці) — умовы кантракту, які прадугледжвае, што пакупнік павінен аплаціць не менш пэўнага аб’ёму газу па-за залежнасцю ад таго, колькі ён рэальна выбраў у рэчаіснасці ў разгляданы перыяд.