Ешце лебяду і жуйце коку — магчыма, пражывеце больш за 100 гадоў
Прынамсі ў індзейца Кармеля Флорэнса Лауры з Балівіі атрымалася. Месяц таму яму споўнілася ажно 123 гады.
Кармель Флорэнс Лаура жыве ў горнай вёсцы каля возера Тытыкака на захадзе Балівіі. Калі ў дакументах пазначана правільная дата яго нараджэння, то ён паставіў абсалютны рэкорд па
доўгажыхарству.
Кармель Флорэс з'яўляецца карэнным аймара — Андскім
індзейцам. Ён жыве ў традыцыйнай хаціне з земляной падлогай і саламяным дахам, не размаўляе па-іспанску, не ведае граматы і амаль не мае зубоў. Яму не патрэбныя ні палкі для апоры пры хадзе, ні
акуляры. Ён гучна і прыстойна размаўляе на мове свайго народу і амаль заўсёды жуе ліст кокі — лёгкі
стымулятар, які папярэджвае пачуццё голаду. Як і многія балівійцы, ён жаваў яго на працягу ўсяго жыцця.
Сам Флорэс не памятае, колькі дакладна яму гадоў.
«Мне павінна быць блізу 100 гадоў або болей», — мяркуе ён.
Яго 27-гадовы ўнук сцвярджае, што балівіец удзельнічаў у Чакскай вайне з Парагваем у 1933 годзе, але сам Флорэс з цяжкасцю прыгадвае тыя часы. Дырэктар мясцовага аддзелу рэгістрацыі Яўхеніо Кандорэ
паказаў журналістам дакумент, згодна з якім Флорэс нарадзіўся 16 ліпеня 1890 года.
Праблема ў тым, што да 1940 года ў Балівіі не існавала сведчанняў аб нараджэнні. Дата нараджэння фіксаваліся ў актах хрышчэння, якія праводзіліся рымска-каталіцкімі святарамі. Акт хрышчэння
Флорэса існуе, але не для чужых вачэй — ён
адносіцца да асабістых дакументаў, і Кандорэ не змог яго прадэманстраваць.
На пытанне аб тым, чаму Флорэс абавязаны сваім доўгажыхарствам, той распавёў, што проста заўсёды шмат хадзіў і працягвае гэта рабіць: на працягу амаль усяго жыцця ён пасвіў рагатую жывёлу і
авечак. Што тычыцца дыеты, ён не есць локшыну або рыс, толькі ячмень. Раней ён таксама вырошчваў бульбу, бабы і клубняносную кісліцу — расліна
добра расце ў Андах. Ваду ён п'е з высакагорных крыніц, алкаголю не ўжывае ўжо даўно, хоць у маладосці, вядома, ўжываў. Даўгалеццю, на яго думку, спрыяе поўная адмова ад цукру і мучнога і
любоў да дзікай разнавіднасці лебяды, багатай бялкамі і амінакіслотамі.
Праўда, за ўсё жыццё ён з'еў даволі шмат бараніны, хоць і аддае перавагу свініне — у тутэйшых
месцах гэта рэдкі прадукт. Але часам балівійцу даводзілася ёсці яшчарак і лісіц, каб выжыць.
Са слоў Флорэса, ён ніколі не адыходзіў ад дому далей 80 км і ніколі цяжка не хварэў. Ён вельмі сумуе па сваёй жонцы, якая памерла больш за дзесяць гадоў таму, а з яго траіх дзяцей толькі адзін
усё яшчэ жывы: гэта Сесіліо, яму 67 гадоў. Затое ў старога 40 унукаў і 19 праўнукаў, большасць іх жывуць асобна ад яго.
Паводле Кнігі рэкордаў Гінеса, самым пажылым чалавекам, хто жыве цяпер, з'яўляецца японка Місаіл Акава, якая ў сакавіку адзначыла 115-годдзе. Калі дата нараджэння Флорэса акажацца
правільнай, то ён зрушыць яе з гэтага ганаровага месца. Абсалютны рэкорд па працягласці жыцця лічыцца за францужанкай Жанай Кальман — яна пражыла
122 гады і памерла ў 1997 годзе.
Паводле www.huffingtonpost.com