Казахстан. Народныя спаборніцтвы — у алімпійскую праграму
Алімпіяда ў Сочы, якая пройдзе ў наступным годзе, — першая на тэрыторыі былога СССР пасля маскоўскіх алімпійскіх гульняў 1980 года. Не выпадкова яна выклікала дыскусію ў тым ліку і сярод мусульманскіх народаў былога СССР.
Эмблема Алімпіяды ў Сочы
Некаторыя казахскія нацыяналісты абвінавацілі Міжнародны алімпійскі камітэт у тым, што ён лабіруе выключна еўрапейскія віды спорту, ігнаруючы азіяцкія.
На іх думку, патрэбна пашырыць спіс алімпійскіх відаў спорту за кошт традыцыйных народных спаборніцтваў. Уключыць, напрыклад, спаборніцтвы вярблюдаў на хуткасць або барацьбу на паясах, папулярную ў цэнтральнай Азіі.
Ініцыятыва знайшла як прыхільнікаў, так і праціўнікаў. Аўтарытэтнае казахскае выданне «Zona» нават правяло апытанне на тэму, якія віды спорту павінны быць алімпійскімі. На думку большасці ўдзельнікаў апытання, уключыць у Алімпіяду перш за ўсё патрэбна такі від спорту, як Кыз-куу, што значыць «дагані дзяўчыну». На другім месцы — барацьба на паясах (19 працэнтаў). На трэцім Асыкі (гульня барановымі косткамі).
Паводле казахскай прэсы