Кенія збіраецца закрыць найбуйнейшы лагер уцекачоў у сусвеце
Кенія збіраецца закрыць лагера ўцекачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны, сцвярджаючы, што яны кладуцца цяжкім эканамічным цяжарам на краіну, значна пагаршаюць крымінагенную сітуацыю, а таксама ствараюць экалагічныя праблемы.
Гэта рашэнне датычыцца і лагеры Дадааб — самага вялікага ў свеце лагера бежанцаў на мяжы з Самалі, дзе жывуць больш за 300 тысяч чалавек.
Усяго ж, калі лагера будуць зачыненыя, без жылля застануцца каля 600 тысяч чалавек.
Улады краіны таксама распусьцілі Дэпартамент па справах бежанцаў, паведамляе Франс прэс.
Кенія ўтрымлівае лагера бежанцаў ўжо 25 гадоў, нагадаў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў краіны Каранджа Кібіча.
Па словах Кібіча, у лагерах вярбуюць баевікоў для ўдзелу ў групоўцы "Аш-Шабаб", звязанай з "Аль-Каідай", якія здзяйсняюць напады на тэрыторыі краіны.
У 2013 годзе Кенія падпісала з урадам Самалі і Камісіяй па справах бежанцаў ААН пагадненне аб добраахвотнай рэпатрыяцыі бежанцаў. Аднак, па словах Кібіча, гэты працэс ідзе вельмі марудна.
У лагеры Дадааб жывуць у асноўным ўцекачы з Самалі. У лагеры Какума, які таксама павінны расфармаваць, жывуць каля 190 тысяч чалавек. У асноўным гэта ўцекачы з Паўднёвага Судана, якія пакінулі краіну з-за грамадзянскай вайны.
Супраць закрыцця лагераў выступілі праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Amnesty International. Па словах праваабаронцаў, улады краіны не падалі доказаў таго, што ўцекачы звязаныя з радыкальнымі ісламістамі. Праваабаронцы мяркуюць, што ўладам Кеніі трэба падумаць аб інтэграцыі бежанцаў, многія з якіх ужо на працягу некалькіх пакаленняў жывуць у лагерах.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі