Літва ўвойдзе ў еўразону
Нягледзячы на цяжкія наступствы крызісу, праблемы з Грэцыяй, Кіпрам і шэрагам заходнееўрапейскіх краін, адзіная валюта працягвае прыцягваць дзяржавы Еўрасаюза. Услед за Латвіяй, якая з 1 студзеня 2014 года ўводзіць адзіную еўрапейскую валюту, да еўра вырашыла далучыцца Літва. Прэм'ер-міністр рэспублікі заявіў, што афіцыйная заяўка будзе накіравана ў Брусэль вясной 2014 года.

Мяркуючы па тэндэнцыі апошніх месяцаў, распаўсюджванню адзінай еўрапейскай валюты не можа перашкодзіць ні крызіс, ні пагроза дэвальвацыі, ні тыя складанасці, якія прыносіць шэрагу невялікіх
эканомік агульная валюта з такімі гігантамі, як Нямеччына ці Францыя.
Услед за Латвіяй, якой у Брусэлі
нядаўна афіцыйна пацвердзілі магчымасць пераходу на еўра з 1 студзеня 2014 года, да адзінай валюты вырашыла далучыцца Літва. Паводле слоў
прэм'ер-міністра рэспублікі Альгірдаса Буткявічуса, вясной 2014 Літва падасць у Еўракамісію заяўку на ўступленне краіны ў еўразону.
Гэта азначае, што апошняя краіна Прыбалтыкі ўвойдзе ў зону еўра. Эканамісты
адзначаюць, што гэта рашэнне прадыктавана, у тым ліку, і рашэннем суседзяў, таму што Літве было б складана падтрымліваць сваю валюты, знаходзячыся ў асяроддзі краін, якія выкарыстоўваюць
еўра.
Урад краіны ўжо працяглы час падрыхтоўвае глебу для пачатку працэсу
ўступлення. На днях прэм'ер-міністра
краіны сустракаўся ў Вільні з дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард.
Паводле слоў
дырэктара МВФ, «нягледзячы на часовыя цяжкасці, якія перажывае еўразона, МВФ падтрымлівае імкненне Літвы ўвесці агульнаеўрапейскую валюту».
Прэм'ер рэспублікі таксама настроены
аптымістычна і не лічыць, што планы ўвесці ў Літве еўра могуць пацярпець фіяска.
«Не можа гэтага быць, на сённяшні дзень Літва выконвае ўсе Маастрыхцкія крытэры. Ужо два месяцы ў нас была дэфляцыя.І бюджэт наступнага года мы фарміруем пры захаванні фінансавай дысцыпліны», — падкрэсліў Буткявічус.
Паводле папярэдніх ацэнак Вільнюс можа перайсці на еўра
ў 2015 годзе.
Варта нагадаць, што гэта ўжо другая спроба
Літвы перайсці на адзіную еўрапейскую валюту. У 2007
годзе план сарваўся з-за занадта высокай інфляцыі, а
пазней выбухнуў фінансавы крызіс, які падкасіў агульны настрой насельніцтва па гэтай прычыне.
Зрэшты, і цяпер грамадзяне краіны не так актыўна падтрымліваюць ўвядзенне еўра, хоць улады настойваюць на гэтым у сувязі з тым, што асноўныя гандлёвыя партнёры Літвы знаходзяцца ў еўразоне.
У цяперашні час еўра ёсць у 17 краін Еўрасаюза з 28. Каб уступіць у еўразону, дзяржава павінна адпавядаць так званым Маастрыхцкім крытэрам па дэфіцыту дзяржаўных фінансаў, інфляцыі і доўгу.