Катастрафічнае вывяржэнне вулканаў ў Паўночнай Амерыцы

Даследнікі з Універсітэта штата Вашынгтон і Оклендскага ўніверсітэта (Новая Зеландыя) высветлілі, што 16,5 мільёнаў гадоў таму на паўночным захадзе цяперашняй тэрыторыі ЗША адбылася серыя вулканічных вывяржэнняў, якая стала адной з самых магутных за ўсю гісторыю Зямлі.

vulcano.jpg

Некалькі вулканаў, якія знаходзіліся на паўднёвым усходзе сучаснага штата Вашынгтон і паўночным усходзе Арэгона, выверглі плыні лавы, якія дасягнулі Канады і Ціхага акіяна. Лава сфармавала, напрыклад, Уапшыла-Рыдж (Wapshilla Ridge), базальтавы блок кіламетровай таўшчыні ў каньёне ракі Калумбія.
Па ацэнцы прафесара Джона Вольфа (John Wolff) з Універсітэта штата Вашынгтон і яго калег, за некалькі дзясяткаў тысяч гадоў лятучыя выкіды двухвокісу серы ад мясцовых вулканаў склалі 242-305 мільярдаў тон. Навукоўцам удалося вызначыць гэта па змесце дыяксіду серы ў горных пародах.
На рэгіянальным узроўні гэта прывяло да значных наступстваў з-за распачатых кіслотных дажджоў. Выкіды паўплывалі і на глабальны клімат, выклікаўшы невялікае зніжэнне тэмпературы. Але навукоўцы мяркуюць, што ўплыў вулканаў у сусветным маштабе не быў настолькі моцным, каб выклікаць выміранне раслін і жывёл, ці ж гэта выміранне было не такім вялікім, каб адбіцца ў палеанталагічных знаходках.
Навукоўцы кажуць, што толькі дзве магматычныя падзеі пераўзыходзілі па маштабах вывяржэнне ў Паўночнай Амерыцы. Адно з іх адбылося каля 252 мільёнаў гадоў назад ва Ўсходняй Сібіры, калі было выкінута некалькі мільёнаў кубічных кіламетраў базальту. У выніку гэтых вывяржэнняў утварыліся сібірскія трапы, а іх наступствам, магчыма, было Пермскай-трыясавае масавае выміранне. Іншая падзея адбылася ў канцы крэйдавага перыяду, паміж 68 і 60 мільёнамі гадоў назад, у Індыі. Серыя вывяржэнняў доўжылася каля 30 тысяч год, плыні лавы занялі паўтара мільёна квадратных кіламетраў і ўтварылі Дэканскае плато. Магчыма, гэта падзея звязана з мел-палеагенавым выміраннем.
Паводле Science Pro