На Марсе знайшлі ваду, але здабыць яе будзе складана нават зямным мільярдэрам

Навукоўцы лічаць, што калісьці на паверхні Марса, як і на Зямлі, было шмат вады.  Але цяпер, ужо тры мільярды гадоў, там пустыня. Пошукі жыцця на Марсе працягваюцца. Калі там і ёсць патэнцыйна заселеныя месцы, то яны могуць быць глыбока пад паверхняй, бо жыццё без вадкай вады існаваць не можа.

Зонд на паверхні Марса. Адкрыць ваду пад паверхняй Марса дапамог зонд Insight з сейсмографам. Фота NASA

Зонд на паверхні Марса. Адкрыць ваду пад паверхняй Марса дапамог зонд Insight з сейсмографам. Фота NASA

Навукоўцы NASA ўпершыню знайшлі на Марсе ваду ў вадкім стане. Яна знаходзіцца на вялікай глыбіні пад паверхняй планеты, піша ВВС.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў глыбіні кары Марса ёсць «бурбалка» з вадкай вадой. Да такой высновы яны прыйшлі, калі прааналізавалі звесткі, якія сабраў зонд NASA Mars Insight Lander. Вынікі аналізу апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences.

Ваду на суседняй планеце ўжо знаходзілі, але не ў вадкім стане, а ў выглядзе лёду на канцавоссях і рэшткаў пары ў атмасферы.

Нагадаем, зонд Mars Insight Lander сеў на паверхні суседняй планеты ў 2018 годзе і да канца 2022 года ціха сядзеў на адным месцы і «слухаў планету» — рэгістраваў пры дапамозе сейсмографа страсеннякары Марса.

Навукоўцы, замяраючы хуткасць сейсмічных хваль, могуць з вялікай доляй верагоднасці вызначыць, праз якое асяроддзе яны праходзяць.

Зямля і Марс. Фота NASA

Зямля і Марс. Фота NASA

«Гэта на самай справе той жа спосаб, які ўжываецца і на зямлі для пошуку падземных залежаў вады, ці ж нафты, або газу», — патлумачыў ВВС прафесар Каліфарнійскага універсітэта Майкл Манга, які ўдзельнічаў у гэтым праекце.

Аналіз паказаў, што вада залягае пад паверхняй Марса на глыбіні ад 10 да 20 кіламетраў.

Гэта адкрыццё, па словах прафесара Манга, збольшага дае адказ на вялікае пытанне: «куды дзелася вада з Марса?»

Навукоўцы, якія вывучалі паверхню Марса, ужо даўно прыйшлі да высновы, што вада на ім калісьці была: на паверхні ёсць сляды ад рэк і азёр. Але ў апошнія тры мільярды гадоў там — пустыня.

Частка вады выпарылася і трапіла ў космас разам з атмасферай Марса. Але частка, відавочна, засталася пад паверхняй. Прафесар Манга нагадвае, што і на нашай планеце даволі вялікая доля вады знаходзіцца пад зямлёй, і ён не бачыць прычын, чаму б на Марсе не магло б быць тое ж самае.

Зонд Insight рэгістраваў сейсмічныя хвалі толькі прама пад сабой, і, адпаведна, меркаванае радовішча вады таксама выяўлена менавіта ў гэтым месцы, але навукоўцы мяркуюць, што такія залежы ёсць і ў іншых месцах Марса.

Калі гэта сапраўды так, то, па іх разліках, вады ў гэтых нябачных радовішчах павінна быць дастаткова, каб пакрыць усю паверхню Марса (а яна меншая за плошчу Ціхага акіяна) пластом вады таўшчынёй больш за паўтары кіламетраў.

Глядзіце таксама

Між тым, па словах экспертаў, гэты рэзервуар наўрад можа быць выкарыстаны для забеспячэння вадой будучай калоніі на Марсе. 

Глыбіня залягання гэтых запасаў не абяцае нічога добрага некаторым мільярдэрам, якія выношваюць планы каланізацыі Марса.

«Яна схаваная ў кары на глыбіні 10-20 кіламетраў. Свідраваць свідравіну глыбінёй 10 кіламетраў на Марсе — гэта нават для [Ілана] Маска будзе цяжкавата», — сказаў ВВС прафесар Майкл Манга.

Адкрыццё зонда Insight можа паказаць і кірунак, дзе шукаць сляды жыцця на Марсе, калі яно там была.

«Без вадкай вады няма жыцця, — нагадвае прафесар Манга. — Так што, калі на Марсе і ёсць патэнцыйна заселеныя месцы, то яны могуць быць глыбока пад паверхняй».

Глядзіце таксама

Пошукі жыцця на Марсе 

Навукоўцы адправілі на Марс мноства зондаў і пасадачных апаратаў, каб высветліць, што здарылася з вадой, якая была на планеце каля трох мільярдаў гадоў таму, а таксама ўдакладніць, калі адбыліся гэтыя падзеі. 

Даследчыкі хочуць даведацца, ці ёсць цяпнр жыццё на Марсе і ці існавала яно там у мінулым. 

На думку экспертаў, новыя даныя сведчаць аб тым, што большая частка вады, якая была на Марсе, не знікла ў космас, а трапіла ў кару планеты. Гэтыя высновы былі зробленыя на аснове звестак, якія апарат InSight збіраў цягам чатырох гадоў, падчас місіі, якая завяршылася ў 2022 годзе.

Глядзіце таксама

Паводле ВВС, www.dw.com