На медна-нікелевых радовішчах пад Варонежам адбыліся хваляванні. Спалены пасёлак геолагаў

22 чэрвеня ў Новахапёрскім раёне Варонежскай вобласці пасля правядзення ўзгодненага мітынгу супраць здабычы колеравых металаў у Прыхапер'е адбыліся хваляванні.



chop.jpg

Мітынг сабраў больш за 4 тысячы чалавек. Удзельнікі накіраваліся на тэрыторыю радовішча. Там група з некалькіх сотняў чалавек зламала плот і падпаліла геолага-выведкавае абсталяванне. Паліцыя не ўжывала сілы.
 

Нагадаем, што цягам году мясцовыя жыхары Варонежскай і суседніх абласцей усімі мірнымі і законнымі спосабамі вядуць змаганне супраць распрацовак медна-кобальтава-нікелевых радовішчаў у Варонежскай вобласці.

Яшчэ ў снежні 2012 года на адкрытых слуханнях у Грамадскай палаце РФ былі агучаны вынікі даследавання, праведзенага Інстытутам сацыялогіі РАН, паводле якога, 98% жыхароў Новахапёрскага раёна лічаць дадзены праект шкодным, а траціна гатова супрацьстаяць працам нават не ў прававым полі.
 

Сітуацыю пагоршыла дзеянне кампаніі, якая вяла геолагавыведку на землях, арандаваных дзеля вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, агарадзіўшыся плотам, што перакрывае некаторыя чужыя ўчасткі. Загаду паліцыі Новахапёрскага раёна пра ліквідацыю парушэнняў землекарыстання кампанія не выконвала.

13 траўня ў Прыхапер'е былі жорстка збіты на радовішчах супрацоўнікамі ахоўнага прадпрыемства «Патруль» эка-актывісты, якія выступаюць супраць здабычы колеравых металаў у Чарназем'е. Яны былі ўдзельнікамі мірнага эка-лагера, размешчанага на тэрыторыі Яланскага медна-нікелевага радовішча.
Згодна з навуковай ацэнкай, зробленай пры ўдзеле экспертаў Грамадскай палаты РФ, спецыялістаў РАН і МДУ, здабыча колеравых металаў у Чарназем'е прывядзе да сур'ёзных негатыўных экалагічных і сацыяльных наступстваў. На думку навукоўцаў, якія праводзілі дадзеную ацэнку, у Прыхапер'е мэтазгодна развіваць сельскую гаспадарку, у тым ліку арганічную, і турызм.

14 чэрвеня 2013 дакументы пра сур'ёзнае сацыяльнае напружанне ў Прыхапер'е былі перададзены віцэ-прэм'еру А.В. Дварковічу ў рамках грамадзянскага саміту G20, які праводзіўся ў Маскве. А 18 чэрвеня 2013 дадзеная праблема была агучана на сустрэчы эколагаў з прэм'ер-міністрам Д.А. Мядзведзевым у Іркуцку.
І ў гэты ж дзень Варонежскі абласны суд пацвердзіў адмову ў правядзенні рэферэндуму па Новахапёрскаму раёну па дадзеным пытанні.

Відэа з месца падзеяў:

 

savekhoper.ru