Навальнага ў калоніі паставілі на прафулік як экстрэміста і тэрарыста

Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які адбывае тэрмін у калоніі па справе "Іў Рашэ", знялі з прафуліка як схільнага да ўцёкаў, але паставілі на прафулік як схільнага да экстрэмізму і тэрарызму.

img_7561.jpg

Пра гэта ён напісаў у Instagram у панядзелак, 11 кастрычніка.
Спачатку, па словах палітыка, ён "не паверыў сваім вушам", калі турэмная камісія аднагалосна прагаласавала за тое, каб задаволіць рапарт оперупаўнаважанага, які прапанаваў зняць яго з прафуліка як схільнага да ўцёкаў. Аднак адразу пасля гэтага камісія перайшла да другой часткі рашэння.

Вызнае экстрэмісцкую ідэалогію

"Радасць мая была такой бурнай, што начальнік нават папрасіў супакоіцца і казаць, толькі калі дазволяць. І дадаў: "Пачакайце, мы яшчэ не скончылі", — працягвае апазіцыянер.
Пасля гэтага дакладчык зачытаў яшчэ адзін рапарт оперупаўнаважанага — пра тое, што асуджаны Навальны "вызнае экстрэмісцкую і тэрарыстычную ідэалогію". Пасля гэтага камісія аднагалосна прагаласавала ўжо за тое, каб паставіць Навальнага на прафулік як экстрэміста і як тэрарыста.
"Так што біркі, дзе маю фізіяномію перакрэслівае чырвоная паласа, я з усяго адзення спароў. І прышыў новыя — з зялёнай. І ўліўся ў шматлікія шэрагі мусульман, нацыяналістаў і футбольных фанатаў", — адзначыў апазіцыянер, назваўшы гэта добрай навіной.

Што зменіцца

"Экстрэмісцкі" і "тэрарыстычны" прафулікі не такія стомныя, як "уцякальнік", патлумачыў ён — больш не будуць правяраць кожныя дзве гадзіны. "Асцерагаўся, што запатрабуюць, каб я цалаваў партрэты Пуціна і вучыў на памяць цытаты Мядзведзева, але і гэтага не трэба. Проста над маімі нарамі цяпер вісіць шыльда, што я тэрарыст", — сказаў на заканчэнне ён.
У верасні Уладзімірскі абласны суд адхіліў пазоў Навального да кіраўніцтва ВК-2 аб пастаноўцы на ўлік як схільнага да ўцёкаў. Яго адвакаты абскардзілі гэтае рашэнне летам.

За што сядзіць Навальны

Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны быў затрыманы адразу пасля вяртання ў Расію з Нямеччыны, дзе ён праходзіў лячэнне і рэабілітацыю пасля атручвання баявым рэчывам класа "Навічок". Суд у Маскве 2 лютага замяніў яму ўмоўны тэрмін па справе "Іў Рашэ" на рэальны.
Адвакаты і паплечнікі палітыка неаднаразова звярталі ўвагу на пагаршэнне стану яго здароўя, немагчымасць перадаць рэкамендаваныя лекі і катаванні пазбаўленнем сну. З 31 сакавіка па 23 красавіка апазіцыянер трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць таго, што да яго не пускаюць лекараў.
dw.com