Новая бітва за Гібралтар
Іспанская кансерватыўная Народная партыя (РР), якая прыйшла да ўлады ў мінулым лістападзе, у сваёй праграме абяцае вярнуць у склад дзяржавы Гібралтар. Чым закончыцца гэта спроба аднавіць
тэрытарыяльнае адзінства Іспаніі?
Як вядома, юніён-джэк развіваецца над Гібралтарскім пралівам ад часу падпісання трактату ў галандскім горадзе Утрэхт у 1714 годзе. Мірны пакт паставіў кропку ў вайне за іспанскую спадчыну, у якой
Іспанія прайграла, а Англія перамагла і атрымала «скалу» (так часта называюць Гібралтар).
Іспанская кансерватыўная Народная партыя (РР), якая прыйшла да ўлады ў мінулым лістападзе, у сваёй праграме абяцае вярнуць у склад дзяржавы Гібралтар. Чым закончыцца гэта спроба аднавіць
тэрытарыяльнае адзінства Іспаніі?
Як вядома, юніён-джэк развіваецца над Гібралтарскім пралівам ад часу падпісання трактату ў галандскім горадзе Утрэхт у 1714 годзе. Мірны пакт паставіў кропку ў вайне за іспанскую спадчыну, у якой
Іспанія прайграла, а Англія перамагла і атрымала «скалу» (так часта называюць Гібралтар).
З таго часу Мадрыд ніколі не пакідаў думкі змяніць статус-кво стратэгічна важнага фарпосту. У тым жа 1714 годзе іспанцы спрабавалі штурмам вярнуць крэпасць, але няўдачна. Пасля быў штурм у 1727 годзе
— і зноў правал. Нарэшце, пяцігадовая беспаспяховая асада ў часы вайны за незалежнасць Амерыкі. Падчас яе іспанцы перапробавалі ўсе сродкі. Абмяркоўвалася нават ідэя марскога дэсанту конніцы
— коні павінны былі плыць з караблёў на сушу, апранутыя ў пробкавыя камізэлькі. Аднак у выніку «скала» выстаяла, стаўшы сімвалам непрыступнасці. Статус непрыступнасці быў
пацверджаны падчас напалеонаўскіх войнаў.
На думку гісторыкаў, наступны тэст крэпасць магла не прайсці. У 1940 годзе, калі пасля падзення Францыі ўся кантынентальная Заходняя Еўропа перайшла пад кантроль гітлераўцаў і іх саюзнікаў, Берлін і
Мадрыд пачалі сумесную падрыхтоўку да атакі на Гібралтар (усё мірнае насельніцтва з-за яе пагрозы на той час было ўжо эвакуявана). У ліпені 1940 года Франка даслаў Чэрчылю ноту з патрабаваннем
вяртання тэрыторыі. 12 лістапада Гітлер падпісаў план аперацыі «Фелікс», падчас якой прадугледжваліся ўступленне Іспаніі ў вайну, марш-кідок корпуса Вермахта на поўдзень Іспаніі з
захопам Партугаліі, пераход пад кантроль немцаў іспанскага Марока, Азорскіх выспаў і, натуральна, захоп Гібралтару.
Аднак у выніку план аперацыі «Фелікс» так і застаўся на паперы.
У 1950-я гады, калі рэжым Франка стабілізаваўся, Мадрыд зноў патрабаваў вяртання Гібралтара і, акрамя ўсяго іншага, рэферэндуму. 10 верасня 1967 года на рэферэндуме жыхары Гібралтара — не
без адміністратыўнага ціску Лондана — прагаласавалі за тое, каб застацца пад апекай Вялікабрытаніі, што канчаткова сапсавала стаўленне Франка да анклаву: больш за 17 гадоў Іспанія трымала
мяжу з Гібралтарам зачыненай.
Апошні раз Іспанія мела шанец пераглядзець Утрэхтскую дамову ў пачатку стагоддзя. Лондан пагадзіўся на стварэнне трохбаковай камісіі з удзелам Іспаніі, Гібралтару і Вялікабрытаніі, праца якой,
праўда, закончылася безвынікова. Адначасова прайшоў рэферэндум, на якім 95 працэнтаў гібралтарцаў пацвердзілі свой намер заставацца падданымі Елізаветы Другой.
І вось чарговы раунд экспансіі ганарлівых іспанцаў. Яшчэ падчас восеньскіх выбараў Народная партыя паабяцала ў выпадку перамогі паставіць на павестку дня іспанскага МЗС праблему вяртання Гібралтару.
Пакуль ішла кампанія і лічылі галасы, такія абяцанкі можна было спісаць на перадвыбарчы папулізм. Аднак кансерватары, якія з’яўляюцца нашчадкамі партыі франкістаў, знешнепалітычныя апетыты
не пакінулі. Прэм’ер Марыяна Рахой ужо прапанаваў брытанскаму калегу Дэвіду Кэмерану пачаць перамовы наконт будучага калоніі. У студзені Хасэ Мануэль Гарсія, новы іспанскі міністр замежных
спраў, стаў героем скандалу. Пабачыўшы ў сценах Еўрапарламенту кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі, ён прывітаў яго слоганам: «Іспанскі Гібралтар!».
З улікам вынікаў рэферэндуму 2002 года такая ваяўнічая пазіцыя здаецца абсалютна неадэкватнай. Аднак нельга забываць, што цяперашняя канфрантацыя вакол Гібралтара праходзіць ва ўнісон з абвастрэннем
адносін Вялікабрытаніі і Аргенціны з-за Фальклендскіх (Мальвінскіх) выспаў.
Напярэдадні 20-й гадавіны канфлікту 1982 года Буэснас-Айрэс пачаў сапраўдную дыпламатычную вайну супраць Лондану, патрабуючы для пачатку як мінімум перамоваў наконт статусу і будучыні рэгіёну. Шансы
пачаць нейкі дыялог у Аргенціны, якую падтрымлівае ўся Лацінская Амерыка, вельмі някепскія. І гэта можа стаць прававым прэцэдэнтам, які Мадрыд таксама будзе ўжываць у гібралтарскім пытанні.
Па-другое, зараз эканоміцы Іспаніі ўсе спецыялісты прагназуюць сцэнар Грэцыі. Між тым, у краіне і так амаль пяць мільёнаў беспрацоўных. Прапанаваны на днях «народнікамі» праект
працоўнай рэформы ўжо выклікаў маштабныя пратэсты прафсаюзаў. А, як вядома з гісторыі, лепшы сродак адцягнуць інтарэс людзей ад сацыяльна-эканамічнай праблематыкі — абвастрыць пачуццё
пакрыўджанай нацыянальнай годнасці.
Брытанская газета «Telegraph» зрабіла невялікае апытанне жыхароў Ла-Лінеа, самага блізкага горада ад мяжы з Гібралтарам. Суседзяў тут сапраўды не любяць. Фінансавае заканадаўства
Гібралтара з яго нізкімі падаткамі цягне інвестараў укладваць грошы туды, а не ў Ла-Лінеа.
Не дзіўна, што ў асяроддзі амаль сямі тысяч жыхароў рэгіёну, якія запісаліся ў гастарбайтэры ў Гібралтар, таксама чуюцца антыанглійскія ноткі.
Праблема ўскладняецца памежным рэжымам. Вялікабрытанія не ўваходзіць у Шэнгенскую зону: таму на мяжы тут дасюль існуе пашпартны кантроль, які, калі верыць сведкам, можа заняць часам дзве гадзіны.
Гэта таксама не падабаецца тым, хто штодня прыязджае ў крэпасць з Іспаніі на працу, каб пасля вярнуцца дахаты. Адсюль папулярнасць ідэй інтэграцыі Гібралтара і Іспаніі.
У сувязі з гэтым апошнія навіны пра ідэю вяртання Гібралтару ў склад Іспаніі былі ўспрынятыя ў калоніі вельмі насцярожана. Старшыня мясцовага ўрада выказаў шкадаванне наконт таго, што Іспанія
ўступіла ў ХХІ стагоддзе з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі. Але ён мае надзею астудзіць апетыты Мадрыду мірнымі сродкамі.
Галоўнае, што зараз непакоіць старшыню ўрада і яго суайчыннікаў, — тое, што іх думка можа быць праігнараваная на Даўнінг-стрыт. Інакш кажучы, прадстаўніка Гібралтару папросту не пусцяць на
брытанска-іспанскія перамовы, якія непасрэдна будуць тычацца лёсу «скалы».
Заклапочанасць выклікаюць фрагменты нядаўна апублікаваных мемуараў Петэра Хайна, міністра па еўрапейскіх справах у кабінеце лейбарыста Тоні Блэра. Аказваецца, падчас зачыненых кансультацый з
іспанцамі Тоні Блэр ледзь не пагадзіўся на тое, каб стварыць сумесную брытанска-іспанскую адміністрацыю ў калоніі. Натуральна, жыхароў горада-крэпасці пры гэтым ніхто не спытаў.
На днях у Лондане павінна адбыцца сустрэча брытанскага і іспанскага прэм’ераў. Па выніках рандэву можна будзе казаць пра сур’ёзнасць прэтэнзій Мадрыду наконт вяртання
«скалы».