Памёр былы дыктатар Гаіці Дзювалье па мянушцы "Бэбі Док"
Памёр былы дыктатар Дзювалье, які стаў прэзідэнтам у 19 гадоў.
На Гаіці ва ўзросце 63 гадоў памёр былы дыктатар краіны Жан-Клод Дзювалье па мянушцы "Бэбі Док". Як заявіў адвакат Дзювалье Рэйнальд Жорж, былы "пажыццёвы прэзідэнт" Гаіці памёр ад сардэчнага прыступу ў сваім доме ў прыгарадзе сталіцы краіны, Порт-о-Прэнса, перадае ТАСС.
Дзювалье прыйшоў да ўлады на Гаіці ў 1971 годзе ва ўзросце 19 гадоў, стаўшы самым маладым прэзідэнтам у свеце. Ён атрымаў у спадчыну ўладу ад бацькі, Франсуа Дзювалье, урача па прафесіі, вядомага пад мянушкай "Тата Док".
Дзювалье-старэйшы быў абраны прэзідэнтам у 1957 годзе і ў 1964 годзе абвясціў сябе пажыццёвым "кіраўніком дзяржавы". Праўленне бацькі і сына запомнілася росквітам карупцыі, а таксама злачынствамі "тантон-макутаў" — асабістай прэзідэнцкай гвардыі, лідары якой былі жрацамі культу вуду. Ахвярамі іх тэрору, па некаторых ацэнках, сталі да 60 тысяч чалавек.
Дзювалье-старэйшы распаўсюджваў сярод народа чуткі, што ён з'яўляецца адным з бажаствоў рэлігіі вуду — Баронам Суботай, духам смерці. Дзювалье-малодшага абвінавачвалі ў тым, што ён атрымліваў даходы ад кантрабанды наркотыкаў і продажу за мяжу донарскіх органаў з гаіцянскіх моргаў.
Адносіны абодвух Дзювалье з ЗША былі, у цэлым, сяброўскімі. Вашынгтон лічыў, што гаіцянскія дыктатары дапамагаюць стрымаць наступ камунізму, і таму ўлады ЗША заплюшчвалі вочы на разбор амерыканскай эканамічнай дапамогі.
Выключэнне склалі перыяды праўлення ў ЗША прэзідэнтаў-дэмакратаў ДЖОна Кэнэдзі і Джымі Картэра, якія згарнулі дапамогу Гаіці з-за карупцыі і парушэнняў правоў чалавека. Адносіны "Бэбі Дока" з ЗША ў пачатку 1980-х гадоў зноў палепшыліся пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Рональда Рэйгана.
У 1986 Жан-Клод Дзювалье быў зрынуты ў выніку масавых акцый пратэсту насельніцтва. Пасля гэтага ён пасяліўся ў Францыі.
У 2011 годзе Дзювалье-малодшы вярнуўся на Гаіці. Ён заявіў, што зрабіў гэта, каб "дапамагчы аднаўленню" краіны, якая ў 2010 годзе пацярпела ад разбуральнага землятрусу (Карэспандэнт НЧ Алег Новікаў пабываў неўзапаве пасля землятрусу ў Гаіці і апубліваваў свае ўражанні ад краіныТУТ).
Аднак заходняя прэса пісала, што "Бэбі Док" прыехаў на Гаіці, каб атрымаць доступ да сваім капіталам у памеры 4 млн даляраў, якія былі замарожаныя ў Швейцарыі па патрабаванні ўладаў Гаіці.
Калі б Дзювалье ўдалося нанесці кароткі візіт на Гаіці і бесперашкодна выехаць з краіны, ён мог бы заявіць ў швейцарскім судзе, што гаіцянскія ўлады не хочуць прыцягваць яго да адказнасці. На гэтай падставе ён мог заявіць, што замарожаныя грошы не былі нажытыя злачынным шляхам і мог запатрабаваць вярнуць іх яму.
Аднак Жан-Клод Дзювалье быў абвінавачаны на Гаіці ў карупцыі, арыштаваны і змешчаны пад хатні арышт. З тых часоў ён з камфортам пражываў у адным з прыгарадаў Порт-о-Прэнса. У лютым 2013 года Дзювалье паўстаў перад судом, дзе ён не прызнаў сваю віну ў карупцыі і парушэнні правоў чалавека. Ён зноў быў адпушчаны пад хатні арышт у чаканні працягу працэсу.
Паводлеnewsru.com