Паўночная Карэя вярнула ЗША парэшткі часоў Карэйскай вайны

Дакладная колькасць вывезеных парэшткаў не называецца, але вядома, што ў гэтай вайне Злучаныя Штаты страцілі целы каля 5300 вайскоўцаў у лагерах для ваеннапалонных і на месцах бітваў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пашэшткі амэрыканскіх салдатаў вярнуліся ў ЗША

Пашэшткі амэрыканскіх салдатаў вярнуліся ў ЗША


Паўночная Карэя вярнула парэшткі меркавана амерыканскіх салдатаў, якія ваявалі ў пачатку Карэйскай вайны, паведамляе BBC са спасылкай на свайго карэспандэнта ў Сеуле.

Факт таксама пацвердзіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім твітары. Паводле ягонай інфармацыі, самалёт вылецеў з Пхеньяну на вайсковую базу ў Асане, Паўднёвая Карэя. Там 1 жніўня пройдзе ўрачыстая цырымонія. Трамп падзякаваў кіраўніку КНДР Кім Чэн Ыну.

tramp_tvitar_1.jpg

Незразумела, ці ўсе астанкі належаць амерыканскім салдатам — для гэтага будуць праводзіцца экспертызы. Дакладная колькасць вывезеных парэшткаў не называецца.

Агулам у Карэйскай вайне Злучаныя Штаты страцілі целы каля 5300 вайскоўцаў на месцах бітваў і ў лагерах для ваеннапалонных. Паводле звестак Пентагону, паўночнакарэйскія чыноўнікі паказалі ў мінулым, што ў іх ёсць парэшткі 200 вайскоўцаў ЗША.

Аб рэпатрыяцыі парэшткаў лідары ЗША і КНДР дамовіліся падчас саміту ў Сінгапуры ў чэрвені.

***

Карэйская вайна — канфлікт паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй, які доўжыўся з 25 чэрвеня 1950 па 27 ліпеня 1953 года (хоць афіцыйнага заканчэння вайны абвешчана не было).

Часта гэты канфлікт часоў халоднай вайны разглядаецца як апасродкаваная вайна паміж ЗША з іх саюзнікамі і сіламі КНР і СССР. У склад паўночнай кааліцыі ўваходзілі: Паўночная Карэя і яе ўзброеныя сілы; кітайская армія (паколькі афіцыйна лічылася, што КНР у канфлікце не ўдзельнічала, рэгулярныя кітайскія войскі фармальна лічыліся злучэннямі так званых «кітайскіх народных добраахвотнікаў»); СССР, які таксама афіцыйна не ўдзельнічаў у вайне, але шмат у чым ўзяў на сябе яе фінансаванне, а таксама забеспячэнне кітайскіх войскаў. З боку Поўдня ў вайне бралі ўдзел Паўднёвая Карэя, ЗША, Вялікабрытанія, Аўстралія і шэраг іншых краінаў у складзе міратворчых сілаў ААН.

ЗША ўжо вярталі частку парэшткаў паміж 1990-м і 2005 годам, але пасля таго, як Пхеньян пачаў актыўна распрацоўваць ядзерную зброю, праграму рэпатрыяцыі згарнулі.

Паводле звестак Пэнтагону, паўночнакарэйскія чыноўнікі паказалі ў мінулым, што ў іх ёсць парэшткі 200 вайскоўцаў ЗША. Больш за 36 500 салдатаў ЗША загінулі ў выніку канфлікту.