Беларусы Нью Ёрку адсвяткавалі 28-я ўгодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
Імпрэза прайшла 29 ліпеня ў беларускім цэнтры пры саборы св. Кірылы Тураўскага і была арганізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амерыканскага Задзіночання.
Адпачатку імпрэзы старшыня Галоўнай управы задзіночання Наталля Федарэнка распавяла пра асноўныя гістарычныя факты,звязаныя з прыняццём Дэкларацыі. Потым Зянон Пазьняк выступіў з прамовай і падзяліўся ўспамінамі аб тым, як прымалася Дэклырацыя ва ўмовах наменклатурнай большасці Вярхоўнага Савету БССР.
Імпрэза скончылася праглядам відэа святкавання 27 ліпеня ў Мінску ў 1995 годзе.