У ЗША знялі баявік пра замах на расійскага прэзідэнта
Паводле сюжэту амерыканскія падводнікі ратуюць свет ад пачатку Трэцяй сусветнай вайны і перадухіляюць замах на прэзідэнта Расіі.

Ролю "Пуціна" выканаў расійскі актор Аляксандр Дзячэнка, — піша Белсат. Фільм мусіць выйсці ў пракат 26 кастрычніка.
У баевіку зняліся амерыканскія акторы Джэрард Батлер і Гары Олдман, а таксама расейскія акторы Юрый Калакольнікаў, Міхаіл Гаравой, Ігар Жыжыкін ды Ілля Волах.