«Пуцін — галоўны вораг дзяржавы». У Расеі — мітынгі супраць пэнсійнай рэформы

У Расіі праходзяць мітынгі супраць пэнсійнай рэформы. На Далёкім Усходзе, у Сібіры і некалькіх гарадах Еўрапейскай часткі краіны акцыі ўжо прайшлі, у іх удзельнічалі тысячы людзей, — паведамляе Радыё Свабода.

russia_1.jpg


У большасці выпадкаў мітынгі былі арганізаваныя мясцовымі аддзяленнямі КПРФ, але ў іх таксама ўдзельнічалі прыхільнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага, прадстаўнікі рухаў «Адкрытая Расія», «Левы фронт» і партыі «Яблык». Мітынгоўцы патрабавалі адправіць у адстаўку ўрад і прзіыдэнта.
З такім заклікам, у прыватнасці, выступіў на мітынгу ў Пскове дэпутат КПРФ Віктар Дуля. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, дэпутат назваў пенсійную рэформу «рабаўніцкай», а презыдэнта Ўладзіміра Пуціна «галоўным ворагам дзяржавы». Паьля гэтага да выступоўцы накіраваліся паліцыянты, але ўдзельнікі мітынгу адціснулі іх, скандуючы «Ганьба!».
У Якуцку мітынг супраць пэнсійнай рэформы спрабавалі сарваць правакатары. Невядомыя прыйшлі на акцыю і сталі выкрыкваць лёзунгі пра тое, што «Расею забівае міжнародны валютны фонд». Яны таксама крычалі «Не дамо Дзярждэпу паставіць нас на калені!» і абвінавачвалі выступоўцаў на сцэне ў «працы пад дыктоўку Захаду».
У Маскве мітынг супраць пэнсійнай рэформы прайшоў на праспэкце Сахарава. Там сабраліся каля 10 тысяч чалавек. Арганізатарам акцыі таксама выступала КПРФ. Лідэр партыі Генадзь Зюганаў заявіў, што шкода ад пенсійнай рэформы, на яго думку, параўнальная са стратамі ад Другой сусветнай вайны. Яшчэ адзін мітынг супраць павышэння пенсійнага ўзросту пройдзе ў Маскве заўтра, яго арганізуюць прыхільнікі Навальнага.
Улады Расіі хочуць павысіць пенсійны ўзрост да 65 гадоў для мужчын і да 63 гадоў для жанчын. Законапраект ужо прайшоў першае чытанне ў Дзярждуме. Чакаецца, што рэформа пачнецца са студзеня 2019 году. Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін раней заявіў, што пратэстныя мітынгі не дапамогуць вырашэнню пытанняў, звязаных з пенсійнай рэформай.