Польшча адмовілася ад расійскага транзіта газу

Пагадненне аб транзіце газу паміж «Газпрамам» і Польшчай мінае 17 траўня і не будзе працягнута.

rian_368535.hr_.ru_.jpg

«Па сутнасці, бягучая газавая здзелка скончана», — заявіў агенцтву Reuters прэс-сакратар «Газпрама» Сяргей Купрыянаў. Ён дадаў, што транзіт расійскага газу праз Польшчу працягнецца, але не cказаў, ці падымецца на яго кошт.
Пасля заканчэння кантракту «Газпрам» зможа браніраваць кароткатэрміновыя транзітныя магутнасці ў аператара польскай трубаправоднай сістэмы Gaz-System на аўкцыёне.
Кантракт на транзіт газу ў Еўропу праз Польшчу быў заключаны ў 1990-х. Гадавая магутнасць трубаправода Ямал - Еўропа — 33 мільярды кубаметраў.
Польшча некалькі гадоў спрабуе знізіць сваю залежнасць ад паставак газу з Расіі. Але доўгатэрміновы кантракт, заключаны з Расіяй у 1996 годзе, дзейнічае да 2022 года, і Польшча па-ранейшаму не можа яго разарваць з-за вялікіх штрафаў. Кантракт прадугледжвае пастаўку каля 10 млрд кубаметраў газу ў год, пры гэтым Польшча абавязаная адбіраць не менш 8,7 млрд кубаметраў на год. Кошт адбіраемага газу ў гэтым кантракце быў зафіксаваны на момант яго падпісання, і Польшча лічыць гэтыя цэны нярынкавымі.
Рынак газу ў Еўропе з моманту падпісання кантракту стаў больш канкурэнтным, і Польшча, акрамя «Газпрама», можа атрымліваць таксама газ з ЗША і ад іншых прадаўцоў. Як сцвярджаюць у польскай кампаніі PGNiG, якая валодае польскай участкам газаправода Ямал - Еўропа, цана газу для польскіх спажыўцоў па-ранейшаму вышэй цаны, па якой «Газпрам» прадае газ на заходнееўрапейскіх рынках.
У траўні 2015 года PGNiG падала пазоў у Стакгольмскі арбітраж да «Газпраму» і «Газпрам экспарту», пасля таго як перамовы аб зніжэнні цаны на газ не прынеслі вынікаў.
currenttime.tv