Прэзідэнцкая гонка ў ЗША: інтрыга працягваецца
У аўторак у ЗША прайшлі праймерыз у штаце Вісконсін. З боку рэспубліканцаў з вялікім адрывам перамог Тэд Круз. У лагеры дэмакратаў eпэўненую перамогу атрымаў Берні Сандэрс. Такім чынам, у абодвух выпадках фаварыты гонкі Дональд Трамп і Хілары Клінтан прайгралі. Каментатары абмяркоўваюць значэнне гэтай падзеі і далейшыя сцэнары прэзідэнцкай гонкі.
The
Economist разважае пра тое, чаму ў Вісконсіне Трамп апынуўся не такім папулярным, як у папярэдніх штатах. Па-першае, піша
аўтар, перад праймерыз у Вісконсіне Трамп дапусціў некалькі хібаў у выказваннях аб абортах і ядзернай зброі. Гэта паказала выбарцам, што ён не хоча (ці не можа) ўдумліва
падыходзіць да базавых праблемаў,
хоць выбары ўжо не за гарамі. Па-другое, спаду папулярнасці спрыяла гісторыя,
калі Трамп ретвітнуў няўдалую фатаграфію жонкі Круза.
Па-трэцяе, у падтрымку Круза выказваўся губернатар Вісконсіна Скот Ўокер, раней таксама ўдзельнічаў у
гонцы, але ўжо выйшаў з гульні.
Рэспубліканскі істэблішмэнт ўскладаў на Вісконсін вялікія надзеі ў сваёй кампаніі па прадухіленні намінацыі Трампа, і, мяркуючы па выніках праймерыз, план з большага спрацаваў. Пакуль што Трамп працягвае лідаваць па ўсёй краіне. У прыватнасці, чакаецца, што ён пераможа на важных праймерыз у штаце Нью-Ёрк 19 красавіка. Таксама ў яго добрыя шанцы на перамогу ў штатах Канэктыкут, Мэрыленд і Пенсільванія. Па некаторых прагнозах, заснаваных на апытаннях грамадскай думкі, верагоднасць намінацыі Трампа ўсё яшчэ перавышае 50%, у той час як верагоднасць намінацыі Круза ацэньваецца ў 29%. Гэта даволі высокі паказнік, нягледзячы на тое, што яшчэ тыдзень таму шанцы Трампа ацэньваліся значна вышэй.
Тым не менш, сцэнар, пры якім ні адзін з рэспубліканскіх кандыдатаў не набярэ дастатковай колькасці галасоў для намінацыі, і намінант будзе вызначаны ў рамках рэспубліканскага з'езда, выглядае цяпер цалкам рэалістычным. Гэта таксама матывуе кандыдата Джона Кейсіка да таго, каб заставацца ў гульні, хоць шанцаў набраць дастатковую колькасць галасоў у яго няма ў прынцыпе. У выпадку адсутнасці намінанта па выніках усіх праймерыз ён можа апынуцца «кампрамісным» намінантам, якога вылучыць партыя.
З нагоды поспехаў Сандэрса The Economist адзначае, што хоць ён і моцна адстае ад Клінтан, але тэхнічна ў яго застаецца магчымасць набраць галасы для намінацыі. Цяпер у яго з'явіўся дадатковы козыр: на сходзе выбарцаў у Вісконсіне ён заявіў, што калі ён стане намінантам ад дэмакратаў, то ён сапраўды і з вялікім адрывам пераможа Трампа на прэзідэнцкіх выбарах. Гэта пацвярджаецца дадзенымі апытанняў: шанцы Сандэрса на перамогу над Трампам перавышаюць шанцы Клінтан. Зрэшты, аўтар агаворвае, што і ў Клінтан у гэтым плане шанцы, на думку многіх выбарцаў, досыць высокія.
Washington Post піша, што перамога ў Вісконсіне падоўжыла тэрмін знаходжання Сандэрса ў гонцы, хоць наўрад ці яму ўдасца дагнаць і перагнаць Клінтан. Тым не менш, пасля перамогі ў штаце Вермонт ён сапраўды стабільна перамагаў, асабліва за кошт галасоў незалежных выбарцаў. Цяпер, калі ён пераможа ў шасці з апошніх сямі штатаў, то ён цалкам можа стаць намінантам.
Наступнай вызначальнай падзеяй будуць праймерыз у Нью-Ёрку, дзе Клінтан разлічвае атрымаць такую колькасць падтрымкі, што Сандэрс нарэшце выйдзе з гонкі. Яна пачала там агітацыю яшчэ да праймерыз у Вісконсіне. Пры ўсіх яе відавочных перавагах па ліку галасоў перамогі Сандэрса наносяць шкоду яе кампаніі.
Паводле polit.ru