Расія паводле індэксу якасці эліты аказалася нароўні з Батсванай

У Расіі, згодна з даследаваннем, склалася сітуацыя, калі ўлада накіравана на абслугоўванне камерцыйных, ідэалагічных ці палітычных інтарэсаў невялікага кола абраных, гаворыцца ў дакладзе. І ў выніку такое кіраванне  «выціскае капітал і мазгі з краіны».

elity.jpg

Даследнікі з Універсітэта Санкт-Галена ў Швейцарыі сумесна з Маскоўскай школай кіравання "Сколкава" падрыхтавалі даклад, дзе прааналізавалі Індэкс якасці эліт (Elite Quality Index) для 32 краін свету і высветлілі, што дзеянні і якасць элітаў уплываюць на эканамічнае і палітычнае развіццё дзяржавы. Даследаванне Elite Quality Index 2020 — першае даследаванне якасці элітаў, якое разглядае 32 краіны. Па словах аўтараў дакладу, у наступным годзе плануецца ахапіць больш за 100 краін.

У даследаванні адзначаецца, што для вызначэння якасці эліты выкарыстоўваліся 72 паказчыкі, якія адлюстроўваюць эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне.

Расія заняла ў рэйтынгу краін 23 месца: яе індэкс склаў 48.9. Такі ж індэкс і ў паўднёваафрыканскай Батсваны.

Аўтары дакладу паставілі Расію па гэтым паказчыку ніжэй за Саудаўскую Аравію, Казахстан, Інданезію, Кітай, аднак вышэй за Пакістана, Турцыі, ПАР і Егіпет.

Між тым, даследчыкі адзначаюць, што для Расіі характэрны значны роскід паміж рознымі кампанентамі індэкса. Так, Расія атрымала самыя высокія ацэнкі па макраэканамічнай палітыцы (такія паказчыкі, як узровень інфляцыі, адносінах дзярждоўгу да ВУП).

Самыя ж нізкія ацэнкі Расія атрымала за такія індыкатары, як высокі ўзровень палітычнай карупцыі, манапалізацыя бізнесу, рызыка укладанняў і інвестыцый, адміністрацыйная цэнтралізацыя і нізкі ўзровень ўцягнутасці ў эканамічную глабалізацыю.

Гэта ў цэлым адлюстроўвае сітуацыю, калі ўлада сканцэнтравалася на абслугоўванні камерцыйных, ідэалагічных ці палітычных інтарэсаў невялікага кола абраных, гаворыцца ў дакладзе.

Першае месца з паказчыкам 68,5 заняў Сінгапур. На другім месцы Швейцарыя, на трэцім — Германія, на чацвёртым — Вялікабрытанія, на пятым — ЗША.

Даследчыкі са "Сколкава" адзначаюць, што адна з галоўных расійскіх праблем — гэта паўсюдная адсутнасць даверу: «Урад не давярае грамадзянам і бізнесу; грамадзяне і бізнесы не давяраюць адзін аднаму і дзяржаве. Гэта павялічвае выдаткі на вядзенне бізнесу, штурхае прыватны бізнес у абдымкі дзяржавы для абароны і канфіскацыі рэнты, памяншае эфектыўнасць інстытутаў, замяняючы іх асабістымі рашэннямі чыноўнікаў і ў канчатковым рахунку выціскае капітал і мазгі з краіны».

Паводле novayagazeta.ru