Распрануцца — і ў парламент

Скандальная арганізацыя FEMEN мае намер далучыцца да грамадскіх пратэстаў у Беларусі. Ці трэба беларускай апазіцыі радавацца з’яўленню новага саюзніка?

Пра намер прыняць удзел пратэстах на плошчы заявіла адна са стваральнікаў групы Ганна Гуцол: «Мы б з задавальненнем прыехалі (у Мінск), але, на жаль, мы вельмі абмежаваныя ў фінансавых рэсурсах, і калі знойдуцца людзі, якія гатовыя нас проста прыняць і сарганізаваць, чаму б не? Я думаю, супольна мы маглі б сарганізаваць вельмі цікавае мерапрыемства», — лічыць Ганна.



6c91724b896cdcf48285039ab05b3aaf.jpg

Скандальная арганізацыя FEMEN мае намер далучыцца да грамадскіх пратэстаў у Беларусі. Ці трэба беларускай апазіцыі радавацца з’яўленню новага саюзніка?
Пра намер прыняць удзел пратэстах на плошчы заявіла адна са стваральнікаў групы Ганна Гуцол: «Мы б з задавальненнем прыехалі (у Мінск), але, на жаль, мы вельмі абмежаваныя ў фінансавых рэсурсах, і калі знойдуцца людзі, якія гатовыя нас проста прыняць і сарганізаваць, чаму б не? Я думаю, супольна мы маглі б сарганізаваць вельмі цікавае мерапрыемства», — лічыць Ганна.
Тое, што мерапрыемства сапраўды будзе цікавым, няма сумневу. Амаль усе акцыі FEMEN прыцягваюць вялікую ўвагу прэсы. Не кожны дзень у нашых шыротах маніфестанты, тым больш маладыя дзяўчаткі, дэманструюць свае прыгажосці ў рамках палітычных акцый.
Лічыцца, што арганізатарамі руху з’яўляюцца Ганна Гуцол і Аляксандра Шаўчэнка, якія прыехалі ў Кіеў з правінцыйнага Хмяльніцкага. Папрацаваўшы некаторы час і пажыўшы ў вельмі сціплай кватэры, дзяўчыны задумаліся пра тое, каб падацца ў грамадскую дзейнасць. І прыдумалі FEMEN.
Усё пачалося з перформансу «Украіна — не бардэль», якую дзяўчыны арганізавалі на знак пратэсту супраць таго, што падчас турніру «Еўра–2012» краіна можа ператварыцца ў вялікі рынак прастытутак.
Пасля група запомнілася серыяй эфектных перформансаў. Так, улетку 2008 года, калі ў Кіеве пачаліся планавыя адключэнні гарачай вады, дзяўчыны ў купальніках з мылам і тазікамі сталі мыцца ў фантанах на Майдане Незалежнасці. «Няма вады ў кране — мыюся на Майдане!» — скандзіравалі яны.
Пасля прыходу да ўлады Віктара Януковіча арганізацыя сышла ў палітыку. Яшчэ падчас прэзідэнцкіх выбараў яе сябры распрануліся на ўчастку, дзе павінен быў прагаласаваць Януковіч. Пасля прайшліся да офісу Службы бяспекі Украіны, патрабуючы адстаўкі яе шэфа. Некаторых сябровак FEMEN пасля выклікалі на допыты, і нават адлічылі з ВНУ. Апошняй гучнай акцыяй сталі кастрычніцкія пратэсты ў дзень візіту Пуціна. У традыцыйных касцюмах Евы дзяўчаткі скандавалі: «Украіна — не Аліна» (па чутках, у Пуціна ёсць каханка Аліна).
Праўда, часам пратэсты FEMEN вельмі двухсэнсоўныя. Так, напярэдадні мясцовых выбараў 31 кастрычніка ў інтэрнэце з’явіліся плакаты з тэкстам «Дастань з п...ы нацыянальны гонар». На выяве — пашпарт грамадзяніна Украіны, які знаходзіцца паміж жаночымі ягадзіцамі. Пасыл кампаніі FEMEN быў наступны: «Твой голас — твая зброя, ён моцны і магутны, адзіны, які ты маеш. Не аддавайся палітыкам ад улады ці апазіцыі — май уласнае меркаванне і адстойвай яго».
Што ж атрымалася ў выніку? Прэса СНД, перш за ўсё дэмакратычная, у захапленні ад новых формаў грамадскага пратэсту. Апазіцыйная радыёстанцыя «Эхо Москвы» сцвярджае: «За апошні год жаночы рух FEMEN ператварылася ў яшчэ адзін фірмовы знак, вядомы знак Украіны разам з Чарнобылем, аранжавай рэвалюцыяй, баксёрамі Клічко і футбалістам Андрэем Шаўчэнкам. Ніхто не ведае, дзе і калі з’явяцца і супраць чаго будуць у чарговы раз пратэставаць аголеныя студэнткі ва ўкраінскіх вяночках».
Аднак рэакцыя ўкраінскага соцыуму на акцыі FEMEN больш разнастайная.
Па-першае, змагаркі за правы жанчын не карыстаюцца падтрымкай арганізаванага фемінісцкага руху. Канцэпцыі акцый FEMEN супярэчаць нават самой назве гэтай арганізацыі, паколькі дзяўчаткі падкрэсліваюць палавую няроўнасць, робячы стаўку на жаночае цела. «Сапраўдныя» феміністкі абураны тым, што пратэсты супраць прастытуцыі, якія праводзяцца ва ўзятых з сэкс-салонаў касцюмах, насамрэч з’яўляюцца рэкламай украінскіх прастытутак і стымулююць працэс гандлю ўкраінскімі жанчынамі.
Самі актывісцкі так не лічаць. Ганна Гуцол тлумачыць: «FEMEN прынёс ідэю вольнай жанчыны, актыўнай жанчыны. Жанчына, якая пратэстуе — гэта нармальна. Голая пратэстуючая жанчына цяпер успрымаецца 50 на 50. Праз нас прайшло каля 800 дзяўчат у Кіеве. Мы ведаем, што гэтыя дзяўчыны не будуць анучамі, не патрапяць у прастытуткі. Тое, што мы ёсць, кажа пра тое, што ў краіне ёсць дэмакратыя — дзяўчыны пратэстуюць. Можа, дзякуючы менавіта нам прыйшло 20 мільёнаў інвестыцый у краіну, таму што Еўропа бачыць, што ў нас — дэмакратыя. Калі раней усе думалі, што ўкраінская дзяўчына — прастытутка, тое зараз усё ведаюць, што ўкраінская дзяўчына — гэта FEMEN».
Аднак, калі меркаваць па каментарах на ўкраінскіх форумах, у гэтай спрэчцы рацыю маюць феміністкі.
Шмат мужчын рэагуе на фотарэпартажы з акцый FEMEN фразамі кшталту: «Вось гэта грудзі!» А часам можна сустрэць рэакцыю жанчын, якія ніякага захаплення ад падобнай дэманстрацыяй ідэяй вольнай жанчыны не маюць. Вось што напісала карыстальніца Каця з Херсону пасля таго, як у яе горадзе FEMEN арганізаваў перформанс «Бабы, уставайце»: «Гэтых паганак трэба папросту абліць кіпенем. Самыя натуральныя прастытуткі, якіх трэба прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за гвалтаванне і голыя азадкі. Баб у Херсоне няма, а ёсць жанчыны! А вас, сцерваў, трэба адсюль гнаць».
Старыя людзі ўспрымаюць такую грамадскую актыўнасць цалкам адмоўна. «Ліміта, якая атрымлівае капейкі за рабскую працу, вырашыла, што калі аголіць свой зад, яна зможа прабіцца ў людзі!.. Ганьба вам — маленькія, амаральныя, брудныя лесбіянкі!.. Як вашым бацькам глядзець у вочы суседзям?» — піша карыстальнік Уладзіслаў.
Выключэнне тут складаюць маладыя людзі, якія выраслі ў час сексуальнай рэвалюцыі і не маюць комплексаў. Яны вітаюць тое, што робіць FEMEN. Аднак нават тут не ўсё так проста.
Па-першае, той факт, што група ўзнікла напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2009 года, выклікаў падазрэнні ў тым, што FEMEN стварылі для працы супраць Цімашэнка: «Голыя бабы на вуліцах — гэта раздражняючая абывацеля ілюстрацыя хаосу ў краіне», — запэўнівае адзін з дэпутатаў Блока Юліі Цімашэнка.
Па-другое, па яго словах, FEMEN — гэта таксама ўцягванне моладзі ў антыпалітыку. Сваімі акцыямі FEMEN спрыяла ідэі, што галасаваць няма за каго. Моладзь, якая галасавала супраць усіх, дапамагла Януковічу стаць прэзідэнтам.
На заканчэнне варта працытаваць версію карыстальніка Ігната: «Мне няма справы да таго, шчыра яны гэта робяць ці за грошы. (Хоць, калі працу страцілі, за якія грошы жывуць?) Але палохаць мужыкоў голымі грудзьмі — гэта безнадзейна. Пацешыць — можна. Калі іх цікавіць вынік — над ім трэба працаваць доўга і зацята. Тады пасля вучобы будзе шанец чагосьці дасягнуць, аднак гэтым шанцам трэба яшчэ скарыстацца. І атрымліваецца такая вось барацьба незразумела з кім і за што. А хутчэй, супраць усіх і супраць усяго без надзеі на вынік».
Паколькі самі сябры руху звычайна блытаюцца ў паняццях фемінізму, узнікае думка, што яны людзі далёка не ідэйныя. Застаюцца дзве версіі: або гэта папросту артыстычная правакацыя ці асабістая рэклама, або дзяўчынам за гэта плацяць. Той, хто хоць нейкі час стала жыў ва Украіне і ведае мясцовыя правілы гульні, хутчэй падумае пра другое... Журналісты і палітыкі ўпэўненыя, што рух мае спонсараў, аднак, трэба прызнаць, што дасюль ніякіх доказаў гэтаму няма.
Між тым, у Ганны Гуцол узнікла новая ідэя — стварыць партыю і паспрабаваць прайсці ў Вярхоўную Раду на выбарах наступнага года. «Распрануцца і пайсці ў парламент — гэта ідэя!» — кажа яна.
Гуцол і Шаўчэнка клянуцца, што ніхто ім не дапамагае. Дзяўчыны сцвярджаюць, што дагэтуль жывуць у здымных кватэрах, не маюць ні машын, ні зберажэнняў. Між тым, яны прызналі, што пры арганізацыі існуе савет, які дае невялікія грошы.
«Дагуляюцца ці да паспяховага шлюбу, ці да турмы», — прыкладна гэтак ставяцца да гэтых жаночых выбрыкаў мужчына ў Вярхоўнай радзе Украіны.

 FEMEN не першы раз шакуе ўкраінскую сталіцу. Напрыканцы мая, калі
«Кіеўэнэрга» выключыў гарачую ваду ў інтэрната,  студэнткі наладзілі ак-
цыю «Няма вады ў кране — мыюся на Майдане!». Безумоўна, ваду адразу
ж не ўключылі, але размоваў у Кіеве пра мокрых дзяўчын у фантане было нямала