РБК: Беларусь атрымала права скарыстацца дапамогай ад МВФ у памеры больш як на $900 млн.

Паводле версіі МВФ, Беларусь не трапіла ў спіс краін з нелегітымным рэжымам, піша РБК.

_107032780_imflogoafp.jpg

Згодна з правіламі фонду, ён узаемадзейнічае толькі з краінамі-чальцамі (усяго іх 190), чые ўрады прызнаныя міжнароднай супольнасцю. У лік ізгояў трапілі Венесуэла, М'янма і Афганістан. Венесуэле МВФ адмаўляе ў дапамозе, таму што Захад афіцыйна прызнае прэзідэнтам Хуана Гуайда, а не фактычна кіруючага краінай Нікаласа Мадура. Транзакцыі з М'янмай МВФ прыпыніў пасля таго, як кантроль у краіне ў пачатку 2021 года захапіла вайсковая хунта.
Афганістану фонд збіраўся пералічыць SDR у эквіваленце блізу $450 млн., аднак пасля прыходу да ўлады талібаў МВФ прыпыніў доступ Афганістана да SDR, спаслаўшыся на «адсутнасць яснасці сярод міжнароднай супольнасці» з нагоды прызнання афганскага ўрада.
Беларусь у лік краін з нелегітымнымі рэжымамі, паводле версіі МВФ, не патрапіла і атрымала ад фонду дапамогу ў памеры больш за $900 млн., дадаўшы 12% да сваіх міжнародных рэзерваў. На 1 жніўня золатавалютныя рэзервы Беларусі складалі $7,4 млрд. Пазіцыю МВФ не змяніла і нядаўняя сустрэча прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і прэм'ера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Сама Ціханоўская адправіла кіраўніку МВФ Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанет Элен ліст з просьбай не выдаваць Беларусі мільярд долараў, бо ўрад Лукашэнкі будзе выкарыстоўваць сродкі МВФ для «працягу рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці».