Беларуская дыяспара зладзіла ля амбасады ЗША ў Варшаве перфоманс супраць вылучэння Беларусі грошай ад МВФ

Крэатыўна.

Беларуская дыяспара зладзіла ля амбасады ЗША ў Варшаве перфоманс супраць вылучэння Беларусі грошай ад МВФ.
Актывісты намалявалі лічбы — 1000000000 — на мяхах з паветрам, і праткнулі гэтыя мяхі. Маўляў, беларусы не будуць дыхаць паветрам, якое дасць краіне Міжнародны валютны фонд, таму што ўсе гэтыя сродкі будуць размеркаваныя на працяг ціску на грамадзянскую супольнасць.