Дзяржсакратар ЗША пацвердзіў падтрымку Літвы па Кітаі і Беларусі
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у тэлефоннай размове з міністрам замежных спраў Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам пацвердзіў, што Вашынгтон салідарны з Вільняй у пытаннях яе палітыкі ў дачыненні да Беларусі і ціску з боку Кітая, паведаміў амерыканскі дзярждэпартамент.
«Дзяржсакратар падкрэсліў непарушную салідарнасць з нашым саюзнікам па НАТА і партнёрам са складзе ЕС Літвой, што сутыкнулася з ціскам з боку КНР. Дзяржсакратар Блінкен і міністр Ландсбергіс таксама абмеркавалі пытанні жорсткіх рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.
У ім адзначаецца, што бакі пацвердзілі «непахісную падтрымку беларускаму дэмакратычнаму руху», заклікалі Лукашэнку спыніць рэпрэсіі супраць беларусаў і кампанію па арганізацыі незаконных патокаў мігрантаў праз свае межы.
Раней паведамлялася, што Кітай адклікаў свайго амбасадара з Вільні ў сувязі з рашэннем літоўскіх уладаў дазволіць тайваньскай адміністрацыі адкрыць у Літве місію пад афіцыйнай назвай «прадстаўніцтва Тайваня».МЗС КНР заявіў, што гэтае рашэнне Літвы «з'яўляецца грубым парушэннем духу камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін» паміж дзвюма краінамі. Яно таксама «наносіць шкоду тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту КНР».
interfax.bу