«Сачы за сваім садам»: гісторыя аднаго муралу

Ужо ў гэтую суботу 10 жніўня мастакі Vulica Brasil клічуць на ўрачыстае закрыццё урбан-арт фестывалю на вуліцу Кастрычніцкая. А пакуль фінальныя рыскі ў вулічны насценны жывапіс ўносіць мастацтвазнаўца, дызайнер і мастак з Бразіліі Bruno Big.

unnamed_104.jpg

Bruno Big (ён жа Бруна Карнейру Маскіара) — вядомы райтер са спякотнага Рыа-дэ-Жанейра. З 5 жніўня ён на вачах відавочцаў ператварае сумную сцяну заводу МЗКР (каля прасторы Space) у каларытны мурал. Сёння па вул. Кастрычніцкай 16/3 з боку вадаёма аўтар стрыт-арт прац у ЗША, Іспаніі, Францыі, Ліване, Кітаі, дызайнер футбольнай формы Бразіліі і ўладальнік экспрэсіўнага інстаграм-акаўнту працуе над фінальнай часткай свайго аб'екта.
Тэхніка Бруна — размалёўка архітэктуры на скрыжаванні гравюры і жывапісу. Задумка менскага муралу Бруна — телепартаваць гледачоў у дзiўны i незвычайны свет прыгожага. Па словах мастака, новы арт-аб'ект дапаможа мясцовым жыхарам і турыстам звярнуць увагу на тое, што ў кожнага ўнутры. «Сакрэт не ў тым, каб гнацца за матылькамі, а ў тым, каб турбавацца пра свай сад, і тады матылькі прыляцяць самі», — цытуе ён бразільскага паэта Марыу Кінтана.
Каб мурал бразільскага майстра ўбачылі ў беларускай сталіцы, каманда Vulica Brasil працавала разам з партнёрам — новым напоем Danao, якія, натхніўшыся канцэпцыяй муралу, дапамаглі аплаціць пералёт Бруна з Рыа, больш за 500 балончыкаў-спрэяў фарбы і каля сотні літраў акрылу, а таксама экіпіроўку для стварэння гэтай маляўнічай працы.
Дзякуючы такой калабарацыі арыентавацца з боку вадаёма на вул. Кастрычніцкай 16/3 стане прасцей: сцены заводаў у апрацоўцы мастакоў Vulica Brasil пераапрануцца ў незвычайны каляровы арт-сад.
Паводле прэс-рэліза