Швейцарыя нечакана для сябе можа заключыць пагадненне аб свабодным гандлі з Беларуссю
Сябры замежнапалітычнай камісіі Нацыянальнай рады (парламента) Швейцарыі падверглі крытыцы перамовы, якія могуць завяршыцца падпісаннем дамовы аб свабодным гандлі «з беларускім дыктатарам», піша InoPressa.ru са спасылкай на мясцовае выданне Tagesanzeiger.
Справа ў тым, што раней Еўрапейская асацыяцыя свабоднага гандлю (ЕАСГ), куды акрамя Швейцарыі таксама ўваходзяць Нарвегія, Ісландыя і Ліхтэнштэйн, некалькі гадоў таму пачала перамовы пра
пагадненне аб свабодным гандлі з Расіяй, аднак у 2009 годзе Расія, Беларусь і Казахстан увайшлі ў Мытны саюз, у выніку чаго перамовы працягнуліся ўжо з гэтымі трыма дзяржавамі.
Усё гэта паставіла Швейцарыю, якая яшчэ ў 2006 годзе ўвяла санкцыі супраць беларускіх уладаў, перад сур'ёзнай дылемай. Іншыя краіны-ўдзельніцы ЕАСТ сутыкнуліся з тымі ж праблемамі, аднак
вырашылі працягнуць перамовы. Швейцарыя, як заявіў былы пасол краіны ў СГА Люцыус Вазеша, прытрымлівалася аналагічнай пазіцыі.
Зразумела, па словах дыпламата, гэта была вельмі незвычайная сітуацыя, але «у нас не было іншага выбару». Пагадненне аб свабодным гандлі з Расіяй уяўляе велізарную важнасць для
эканомікі, каб адмаўляцца ад яго праз іншых сябраў Мытнага саюза.
Аднак парламентарыі кажуць, што не былі праінфармаваныя і нічога пра дылему не ведалі. Як заявіла старшыня парламенцкай групы пры Нацыянальнай радзе Крыста Марквальдэр, гаворка ідзе аб
сістэматычных праблемах Беларусі, а «санкцыі якраз і з'яўляюцца эканамічным рычагом, які ўжываюць дзеля таго, каб палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў кожнай асобна ўзятай
краіне».
Аналагічнага меркавання, як падкрэслівае аўтар артыкула, прытрымліваецца і старшыня парламенцкай групы пры Нацыянальнай радзе Цюрыха Марцін Нэф. Так, палітык адзначае, што «не разумее,
як пры заключэнні пагаднення з Расіяй можна проста так пасадзіць Беларусь у бакавую калыску і нічога пры гэтым не заўважыць».
Швейцарскія санкцыі супраць Беларусі прадугледжваюць абмежаванне ўезду на тэрыторыю Канфедэрацыі для шэрагу чыноўнікаў, замарожванне іх рахункаў і маёмасці і забарона паставак пэўных
тавараў.
Tages-Anzeiger (пераклад на
рускую — inopressa.ru, пераклад на беларускую — nn.by)