Іспанія. Новыя правілы пракату

Парламент Каталоніі прыняў закон пра ўвядзенне з 1 студзеня 2011 года новых правіл пракату фільмаў на тэрыторыі аўтаноміі. Цяпер усе стужкі павінны перакладацца на каталонскую мову або мець каталонскія субцітры. Не выключэнне і фільмы на іспанскай мове, што, уласна, і выклікала пратэсты. Справа ў тым, што рабіць поўны дубляж галівудскіх фільмаў на каталонскую мову для мясцовых пракатчыкаў занадта дорага. Таму яны будуць дубліраваць некалькі галоўных блакбастэраў, а ўсе іншыя фільмы пускаць у пракат з субцітрамі на каталонскай мове.

Парламент Каталоніі прыняў закон пра ўвядзенне з 1 студзеня 2011 года новых правіл пракату фільмаў на тэрыторыі аўтаноміі. Цяпер усе стужкі павінны перакладацца на каталонскую мову або мець каталонскія субцітры. Не выключэнне і фільмы на іспанскай мове, што, уласна, і выклікала пратэсты. Справа ў тым, што рабіць поўны дубляж галівудскіх фільмаў на каталонскую мову для мясцовых пракатчыкаў занадта дорага. Таму яны будуць дубліраваць некалькі галоўных блакбастэраў, а ўсе іншыя фільмы пускаць у пракат з субцітрамі на каталонскай мове. Між тым, у суседніх правінцыях Іспаніі тыя ж фільмы будуць ісці ў поўным перакладзе на іспанскую. Такая схема, на думку крытыкаў, гарантуе стварэнне ў Каталоніі чорнага рынку DVD. На 99 працэнтаў такі рынак будзе знаходзіцца на рынку «Perpignan», дзе традыцыйна прадаюцца кнігі, фільмы, музыка. Парадаксальна, аднак у часы дыктатуры Франка менавіта тут з-пад палы прадаваліся кнігі на забароненай у Іспаніі каталонскай мове. Цяпер час прадаваць з-пад палы творы на іспанскай мове.
Па матэрыялах «АВС» (Іспанія)