«Спыніце аблаву на Эдварда Сноўдэна!»
Масавае адсочванне прыватнай камунікацыі грамадзян з'яўляецца непрымальным, а інфарматары і журналісты павінны быць абаронены ад пераследу.
Пра гэта гаворыцца ў заявах, якія
прынялі арганізацыі-чальцы Міжнароднай Платформы «Грамадзянская
Салідарнасць» адносна сітуацыі вакол Эдварда Сноўдэна.
Арганізацыя «Індэкс
цэнзуры» заклікала ўрад ЗША пацвердзіць прыхільнасць Першай папраўцы да амерыканскай Канстытуцыі.
Інфарматары, такія як Сноўдэн, а таксама журналісты, якія пішуць пра скандал вакол праграмы Prism, павінны быць абаронены ад пераследу ў адпаведнасці з Першай папраўкай, якая гарантуе свабоду
слова.
«Індэкс цэнзуры» таксама рэзка асудзіў дзеянні амерыканскіх
спецслужбаў.
«Адсочванне
прыватнай камунікацыі грамадзян з'яўляецца непрымальным — яно не толькі парушае права на прыватнае жыццё, але
пагражае свабодзе слова.
Урад ЗША не павінен апраўдваць сачэнне такіх маштабаў і пераслед Сноўдэна за яго раскрыццё інтарэсамі нацыянальнай бяспекі », —
сказала выканаўчы дырэктар «Індэкса» Кірсці Х'юз.
Арганізацыя ARTICLE 19 выказала занепакоенасць лёсам Эдварда Сноўдэна, які накіраваў запыт на атрыманне палітычнага прытулку ў 21 краіну свету, але ўжо атрымаў адмову як мінімум у васьмі з іх.
З'явіліся паведамленні аб тым, што ЗША аказвала ціск на еўрапейскія краіны, каб закрыць паветраную прастору для самалёта прэзідэнта Балівіі Маралеса, які быў вымушаны здзейсніць пасадку ў
Аўстрыі, дзе быў абшуканы.
«Аблава на Эдварда Сноўдэна павінна быць спыненая. Больш энергіі траціцца на тое, каб арыштаваць чалавека, які зрабіў здабыткам грамадскасці парушэнне правоў чалавека, чым на пошук ваенных злачынцаў або асоб, якія абвінавачваюцца ў злачынствах супраць чалавецтва.Гэта сапраўдная ганьба для ўрадаў многіх краін свету!», — заявіла выканаўчы дырэктар арганізацыі Агнес Калламар.