Сноўдэн: першыя словы з Масквы

Былы амерыканскі шпіён Эдвард Сноўдэн гатовы апублікаваць чарговую порцыю таямніцаў амерыканскай адміністрацыі.    



2406_snowden1111.jpg

Эдвард Сноўдэн

Пра гэта ён паведаміў у лісце, які былы аналітык ЦРУ напісаў прэзідэнту Эквадору Рафаэлю Карэа. Змест ліста раскрывае агенцтва Рэйтэр.

“Я ў стане публікаваць больш інфармацыі дзеля абароны грамадскіх інтарэсаў”, — дэкларуе збеглы шпіён. Апроч гэтага ён дзякуе Рафаэлю Карэа за дапамогу ў пералёце з Ганконгу ў Расію ды за разгляд ягонай просьбы аб прадастаўленні прытулку. У сваім лісце Сноўдэн ізноў крытыкуе Вашынгтон за незаконны пераслед супраць яго. Падкрэслівае, што застаецца верным барацьбе за справядлівасць. Маўляў, урад ЗША блакуе ягоныя намаганні атрымаць прытулак, на што мае права кожны чалавек.

Гэта першыя выказванні Сноўдэна з моманту прызямлення ў маскоўскім аэрапорце, дзе ён, верагодна, знаходзіцца па сённяшні дзень.

Эдвард Сноўдэн раскрыў дакументы, якія сведчаць пра тое, што Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША ды іншыя спецслужбы вялі маніторынг і збіралі дадзеныя тэлефонных перамоваў і інтэрнэт-дзейнасці грамадзян ЗША і замежнікаў.

www.radyjo.net