Эквадор выдаў Сноўдэну транзітныя дакументы

Збеглы супрацоўнік ЦРУ атрымаў магчымасць пакінуць транзітную зону маскоўскага аэрапорта «Шарамеццева».



snoudien.jpg

Тэлекампанія Univision апублікавала копію транзітнага дакумента, які быў выдадзены Эдварду Сноўдэну ўладамі Эквадора. Як паведамляе канал, дакумент на імя Сноўдэна быў выдадзены 22 чэрвеня 2013 года, ён дазваляе амерыканцу, чый пашпарт быў ануляваны ўладамі ЗША, прыехаць у Эквадор для разгляду пытання аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку.

Афармленнем дакумента займаліся ў амбасадзе Эквадора ў Лондане, яго выдаў консул Эквадора Фідэль Нарваэс (Fidel Narváez). Ён жа займаўся пытаннем аб прадастаўленні прытулку заснавальніку WikiLeaks Джуліяну Асанжу, які больш за год хаваецца ў будынку амбасады Эквадора ў Велікабрытаніі.

Раней аб існаванні ў Сноўдэна транзітных дакументаў было вядома толькі са слоў Асанжа, да гэтага часу незалежных пацверджанняў гэтая версія не атрымлівала. Паводле тэксту дакумента пад назвай SAFEPASS, улады краін, у якіх апынецца транзітам Сноўдэн, павінны аказаць яму дапамогу для таго, каб ён бесперашкодна дабраўся да сталіцы Эквадора Кіта.

Эдвард Сноўдэн 23 чэрвеня прыбыў у Маскву з Ганконга, дзе хаваўся ад крымінальнага пераследу з боку ЗША за раскрыццё сакрэтных дакументаў амерыканскіх спецслужбаў. Ужо ў Расеі былы супрацоўнік ЦРУ папрасіў улады Эквадора аб прадастаўленні прытулку. З Масквы Сноўдэн, як меркавалася, павінен быў 24 чэрвеня паляцець у Гавану, аднак на борце самалёта яго не знайшлі. У амерыканца няма расейскай візы, таму ён не мог выйсці за межы транзітнай зоны.

Дакладных звестак пра месцазнаходжанне Сноўдэна няма. У аўторак, 25 чэрвеня, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што інфарматар ЦРУ ўсё яшчэ знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта «Шарамеццева», аднак невядома, здолеў ён паляцець у наступныя дні ці ўсё яшчэ застаецца ў аэрапорце. Па дадзеных крыніц «Інтэрфакса» ў асяроддзі Сноўдэна, ён не мог купіць квіток на самалёт, так як яго амерыканскі пашпарт ануляваны.

Амерыканскія сенатары падазраюць ўлады Расеі ў дачыненні да арганізацыі ўцёкаў. Адзін нават прама абвінаваціў у дапамаганні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У Крамлі, аднак, адхрышчваюцца ад гэтага. Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў яшчэ напярэдадні заявіў, што пра планы Сноўдэна яму «нічога не вядома».

Раней паведамлялася, што Лукашэнка можа даць прытулак былому супрацоўніку ЦРУ, які распавёў журналістам аб праграме па зборы асабістых дадзеных грамадзян. Пра гэта, у прыватнасці, заявіў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расеі па міжнародных справах Леанід Калашнікаў. Чыноўнік не выключыў верагоднасці таго, што з Масквы былы агент ЦРУ накіруецца ў Менск.

25 чэрвеня стала вядома, што Сноўдэн пакуль не звяртаўся ў беларускі МЗС з просьбай пра палітычны прытулак.

charter97.org