Сноўдэн прамяняў Беларусь на Эквадор
Былы супрацоўнік амерыканскай выведкі Эдвард Сноўдэн, які раскрыў інфармацыю пра дзейнасць спецслужбаў ЗША, папрасіў палітычнага прытулку ў Эквадоры, паследаваўшы прыкладу заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Сноўдэн працаваў
на кампанію Booz Allen Hamilton — падрадніка
Цэнтральнага раведвальнага ўпраўлення ЗША
— і атрымваў, па ўласных словах, каля 200 тысяч даляраў у год (кампанія сцвярджае, што яго зарплата не перавышала 120 тысяч даляраў).
Напачатку чэрвеня ён распаўсюдзіў сакрэтны ордар суда, па
якім спецслужбы атрымалі доступ да ўсіх званкоў найбуйнешага сотавага аператара Verizon, а таксама дадзеныя пра звышсакрэтную праграму Агенцтва нацыянальнай бяспекі PRISM, што дазваляе адсочваць электронныя камунікацыі на найбуйнейшых сайтах. У чэрвені Сноўдэн быў звольнены за парушэнне кодэкса этычных нормаў і палітыкі фірмы, а ўлады ЗША заявілі, што ўцечкі зрабілі сур'ёзную шкоду для нацыянальнай бяспекі краіны.
Абдумаць магчымасць атрымання палітычнага прытулку ў Расіі ці ў краінах Лацінскай Амерыкі Сноўдэну параіў Асанж.
У нядзелю стала вядома, што ён выляцеў з Ганконга ў Маскву. Тады першы намеснік старшыні Дзярждумы па міжнародных справах камуніст Леанід Калашнікаў выказаў меркаванне, што Сноўдэн можа паехаць у Беларусь.