Леанід Калашнікаў: Магчыма, Сноўдэн паедзе ў Беларусь
Эдвард Сноўдэн, 29-гадовы супрацоўнік амерыканскай кампаніі Booz Allen Hamilton, які перадаў у распараджэнне журналістаў дакументы, што сведчаць аб ледзь не бязмежным доступе амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі да званкоў і электронных дадзеных амерыканцаў, выляцеў з Ганконка ў Маскву.
Улады ЗША патрабавалі яго экстрадыцыі, але, як гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе, Ганконг не атрымаў «адэкватнай інфармацыі» для таго, каб арыштаваць Сноўдэна. Таму ён легальна выляцеў у трэцюю краіну. Пакуль невядома, застанецца ён у Маскве або накіруецца адтуль некуды яшчэ. Гэта могуць быць Куба, Эквадор, Венесуэла або Ісландыя.
Раней міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў выпадку паступлення прашэння на атрыманне палітычнага прытулку ад былога супрацоўніка спецслужбаў Эдварда Сноўдэна Масква разгледзіць яго.
Не выключае верагоднасці атрымання Сноўдэнам палітычнага прытулку ў Расіі і першы намеснік старшыні Дзярждумы па міжнародных справах камуніст Леанід Калашнікаў. Пры гэтым, па словах дэпутата, Сноўдэн можа паехаць... у Беларусь.
«Думаю,
што Расія цалкам можа
даць яму прытулак, нягледзячы на ўсе трывогі, звязаныя з гэтым», — цытуе словы дэпутата mk.ru
Пры гэтым ён мяркуе, што, хутчэй за ўсё, ідзе «дыпламатычная гульня» і цалкам магчыма, што «Сноўдэн паедзе ў Беларусь і сапраўды Расія будзе ў якасці транзіту, але пры ўдзеле Расіі пытанне так ці інакш будзе рашацца».