Сусветныя цікавосткі: «Трэція асобы» для замежагентаў, выратаванне «Твару са шрамам», не ўсміхайся афіцыёзу

Новая хваля пераследу «замежных агентаў» у Расіі. Легендарны фільм «Твар са шрамам» мы маглі б і не ўбачыць — што дапамагло выратаваць кінашэдэўр? На вуліцах КНДР няма людзей з усмешкамі — што адбываецца? Пра ўсё гэта — у новым выпуску сусветных цікавостак.

@martin_camera / Twitter

@martin_camera / Twitter

Як дапамагчы «замежнаму агенту»? 

У ходзе вайны расійская заканадаўчая сістэма нараджае ўсё больш арыгінальныя прававыя акты. Так, расійскія ўлады збіраюцца дадаць у закон аб замежных агентах яшчэ адну катэгорыю грамадзян — «трэція асобы». Гэта тыя, хто з замежнымі агентамі не звязаны, але можа «аказваць на іх пэўны ўплыў і дапамагаць ім парушаць закон». Дарэчы, дапамога замежным агентам можа быць і ў выглядзе бяздзейнасці. Такіх персанажаў будуць спачатку папярэджваць, а потым штрафаваць. Ініцыятыва Думы выклікала шмат іранічных каментароў, паколькі дапамагаць замежнаму агенту фактычна можна ў любых формах. Напрыклад, калі прадавец прадае замежагенту нейкі прадукт, гэта таксама ў некаторым выглядзе дапамога, паколькі без ежы замежны агент, відавочна, дзейнічаць не ў стане. Таксама, зыходзячы з закона, нейкі прадстаўнік улады можа затрымаць будзь-якога грамадзяніна РФ, падазраючы яго ў тым, што ў будучыні той мае намер дапамагчы замежнаму агенту. Нарэшце, незразумела, куды ў законе пра трэція асобы падзеліся «другія асобы»? Можа, яны добра схаваліся і іх не змаглі знайсці? А можа, другія асобы — гэта тыя, хто ўжо сядзяць? Адным словам, маразм становіцца ўсё больш моцным.
Па матэрыялах расійскай прэсы

Выратаваць імідж эміграцыі

202005151232435ad40c3ec6.jpg

Кадр з фільма «Твар са шрамам»
Сёлета спаўняецца 40 гадоў культаваму фільму «Твар са шрамам». У ім Аль Пачына грае ролю кубінскага злачынцы, якога ў кампаніі такіх жа, як ён, злачынцаў Кастра дэпартуе ў Фларыду. Такі выпадак, дарэчы, сапраўды меў месца ў 1970-я. Па сюжэце ў ЗША герой робіць кар'еру ў крымінальным свеце, што ў выніку заканчваецца яго асабістай трагедыяй. Так ці інакш, на экране выяўлены ўнутраны свет кубінскай антыкастраўскай эміграцыі. І выглядае ён далёка непрывабна. Кубінцы ў фільме — пагалоўна забойцы, сутэнёры, прадаўцы наркотыкаў і, нарэшце, сексуальна заклапочаныя. Убачыўшы такі адкрыты расізм, кубінская дыяспара паўстала і запатрабавала зняць «Твар са шрамам» з пракату. На іх думку, паказ кубінскіх мігрантаў як чальцоў мафіі працуе на руку прапагандыстам Фідэля Кастра. Наогул, тады пры ўладзе ў Вашынгтоне знаходзілася вельмі правая рэспубліканская адміністрацыя Рэйгана, і, напэўна, яна магла дамагчыся дэманстрацыі стужкі ў абмежаваным маштабе. Аднак у выніку фільм аказаўся настолькі папулярным, што яго вырашылі не чапаць. Вось так таленты акцёра Аль Пачына, сцэнарыста Олівера Стоуна і рэжысёра Браяна Дэ Пальмы выратавалі кінашэдэўр.
Па матэрыялах амерыканскай прэсы

Ісус, Панна Марыя ці трансвестыт?

eurovision_10052014_18_1.jpg

Канчыта Вурст на «Еўрабачанні»

У асяроддзі польскіх каталікоў ажыятаж. 14 мая на ствале дрэва каля шматкватэрнага дома ў вёсцы ў Люблінскім ваяводстве нехта знайшоў выяву Хрыста. Па паведамленнях мясцовых СМІ, на кары дрэва можна разглядзець контуры галавы з арэолам вакол яе. Многія лічаць гэта знакам «божага промыслу». З таго часу, як распаўсюдзілася вестка пра «цуд», дзясяткі каталікоў з усёй Польшчы штодня прыходзяць да дрэва. Некаторыя нясуць з сабой Бібліі і чытаюць малітвы, стоячы тварам да дрэва.
Зрэшты, адзінства наконт таго, хто выяўлены на дрэве, сярод пілігрымаў няма. Адны лічаць, што гэта выява Сына Божага, іншыя бачыць у ёй Панну Марыю. Ёсць і крамольная трактоўка: скептыкі кажуць, што выява больш падобная на пераможцу конкурсу песні «Еўрабачанне» з Аўстрыі трансвестыта Канчыту Вурст.
Па матэрыялах польскай прэсы

Не ўсміхайся афіцыёзу

1600x900_0xac120003_15047450291633302036.jpg

Ілюстрацыйная выява. Кадр з фільма «Гульня ў кальмара»

Супрацоўнікі паўднёвакарэйскіх цэнтраў, якія займаюцца маніторынгам сітуацыі ў КНДР, звярнулі ўвагу на цікавы трэнд. Праглядаючы ў рамках службовага абавязку матэрыялы афіцыёзу Паўночнай Карэі, яны заўважылі, што апошнім часам там практычна няма выяў буйным планам твараў грамадзян у бытавых сітуацыях. Напрыклад, твараў людзей, якія крочаць па вуліцах або адпачываюць у парках. На думку некаторых экспертаў, гэту з’яву можна растлумачыць тым, што з нейкага часу звычайныя паўночныя карэйцы проста перасталі ўсміхацца, калі іх фатаграфуюць фотакарэспандэнты афіцыйных СМІ (іншых у краіне проста няма). Зразумела, што публікаваць фота людзей з сумнымі мінамі ніводнае дзяржаўнае СМІ не будзе. У такім выпадку ў каго-небудзь узнікне думка, што ў масе людзі проста незадаволеныя. Вось такі цікавы флэшмоб.
Застаецца даведацца, ці мае ён палітычны падтэкст? Людзі адмаўляюцца пасміхацца ў камеру афіцыёзных журналістаў таму, што стомленыя, або праз такі сабатаж свядома жадаюць паказаць рэжыму дулю?
Па матэрыялах карэйскай прэсы