
Новы Настрадамус абяцае Трэцюю сусветную
Усе ведаюць, хто такі Настрадамус — французскі прадказальнік, які жыў у ХVI стагоддзі. Але ёсць і Новы Настрадамус. Гэта нейкі брытанец Крэйг Гамільтан-Паркер. «Новым Настрадамусам» яго празвалі пасля таго, як ён правільна прадказаў дзень смерці каралевы Лізаветы ІІ. Пасля гэтага цікавасць да яго прагнозаў моцна вырасла. Тым больш што на гэты год ён прадказаў Трэцюю сусветную. Па словах экстрасэнса, яна пачнецца пасля нейкай катастрофы ў раёне Тайваня — адбудзецца альбо «сутыкненне» дзвюх падводных лодак, альбо крушэнне двух самалётаў. Інцыдэнт, маўляў, справакуе найбуйнейшы канфлікт з удзелам Кітая і Расіі і стане «самай сур'ёзнай падзеяй на бліжэйшыя два гады». Маштаб канфлікту, калі верыць экстрасэнсу, будзе настолькі вялікім, што вайна ва Украіне падасца драбязой. Па выніках вайны Гамільтан-Паркер абяцае распад Кітая.
Прадказанне «Новага Настрадамуса» выклікала супярэчлівую рэакцыю. Перш за ўсё таму, што сапраўдны Настрадамус прадказваў у 2023 годзе зусім іншае, а менавіта «Сем месяцаў вялікай вайны, людзі загінулі ад зла. Руан, Эўрэ не ўпадуць перад каралём». Як бачым, ніякага намёку на Тайвань і распад Кітая. Праўда, што значаць яго словы, таксама цяжка зразумець.
Вярнуў кнігу ў бібліятэку .. праз паўстагоддзе
Калі святкаваць Дзень абаронцаў Казахстана?
Ініцыятыва адразу не спадабалася частцы грамадства. Справа ў тым, што гэтыя атрады знаходзіліся непасрэдна пад камандаваннем белых генералаў, якія ваявалі за адзіную і непадзельную Расію. Іншымі словамі, фарміраванні «Алаш-Орды» разглядаліся як дадатковае «гарматнае мяса». У прынцыпе, такі падыход яшчэ можна было аспрэчыць, але тут з'явіліся больш цікавыя контраргументы. Шмат хто згадаў, што яшчэ нядаўна Цімур Кулібаеў быў самым верным «назарбаеўцам» і нават плакаў на камеру, калі Елбасы абвясціў аб сыходзе на пенсію. Ды і сама «Ак-Жол» — гэта прадукт назарбаеўскай адміністрацыі, якая з яе дапамогай спрабавала фліртаваць з часткай сярэдняга бізнесу. У гэтым плане ініцыятыву наконт новага Дня абаронцы Казахстана хутчэй можна разглядаць як спробу рэабілітавацца за былую лаяльнасць да Назарбаева. Думаецца, гэта толькі пачатак. Бліжэйшым часам былыя фанаты Елбасы будуць аўтарамі самых радыкальных праектаў па руйнаванні спадчыны былога патрона.
Флэшкі супраць дыктатуры
Праўда, шмат у каго ёсць сумневы наконт эфектыўнасці такой кампаніі. Магчыма, для барацьбы з флэшкамі апошнім часам рэжым узмацніў жорсткасць законаў за прагляд замежнай культурнай прадукцыі. А летась у Паўночнай Карэі двое падлеткаў былі пакараны смерцю за тое, што глядзелі нейкі паўднёвакарэйскі серыял. Менавіта таму з нядаўняга часу ўрад Паўднёвай Карэі забараняе прыватным групам адпраўляць матэрыялы ў Паўночную Карэю без папярэдняй санкцыі. Зрэшты, гэты закон не распаўсюджваецца на HRF, які мае амерыканскую прапіску. У Фондзе заявілі, што працягнуць і далей хістаць рэжым Кімаў флэшкамі ў бутэльках.