У Нікарагуа падчас антыўрадавых пратэстаў забіта 212 чалавек
У пятніцу ўрад Канады выступіў з заявай, якая асуджае разгоны
пратэстаў у гарадах Манагуа і Масая, назваўшы "недазвольным"
адсутнасць правасуддзя і безадказнасць вінаватых за злачынствы, якія
адбыліся апошнім часам — піша Deutche Welle.
"Мы асуджаем забойствы беззбройных пратэстоўцаў сіламі бяспекі краіны і парамілітарнымі групамі падчас разгонаў у Манагуа і Масае" — гаворыцца ў заяве МЗС Канады.
Масавыя пратэсты пачаліся ў Нікарагуа 18 красавіка з дэманстрацый супраць пенсійнай рэформы прэзідэнта Даніэаля Артэгі.
Канадскі урад кажа, што канфлікт у Нікарагуа мае "разбуральна дзеянне" на грамадзян, а таксама стварае сур'ёзную пагрозу для бяспекі ў рэгіёне.
Міжамерыканская камісія за правы чалавека (IACHR) учора правяла сход у Вашынгтоне, каб выпусціць рэпорт аб крызісе. IACH пацвердзіла, тое, што і казалі праваабаронцы Нікарагуа цягам нядзелі. Колькасць забітых падчас двух месяцаў антыўрадавых пратэстаў вырасла да 212-ці. Больш за 1300 чалавек паранена. Адказны за кровапраліццё — прэзідэнт Даніэль Артэга.
"Нікарагуа не выконвае свае міжнародныя абавязацельствы ў частцы павагі, абароны і гарантыі правоў чалавека ў кантэксце сацыяльных пратэстаў якія пачаліся 18 красавіка" — гаворыцыа ў рпэпорце.
Амбасадар Нікарагуа ў Асацыяцыі амерыканскіх дзяржаў (OAS) Деніс Монкада, заявіў, што вынікі IACHR - "суб'ектыўныя, перадвызначаныя і выразна схіляюцца ў адзін бок".
"Тая ж тактыка, што была скарыстаная для дэстабілізацыі Венесуэлы, зараз выкарыстоўваецца ў дачыненні да Нікарагуа" — заявіў амбасадар Венесуэлы Кармен Веласкес.