У таджыкскі алфавіт вяртаюцца літары «ц», «ш», «ь», «ы»

Прэм’ер Таджыкістана Кахір Расулзада і яго міністры вырашылі ўхваліць чарговыя змены ў таджыкскі правапіс.

Пасля змены алфавіту ў 90-х гадах, слова «цырк» у Таджыкістане сталі пісаць з літарай «с».

Пасля змены алфавіту ў 90-х гадах, слова «цырк» у Таджыкістане сталі пісаць з літарай «с».

Да канца 1920-х гадоў таджыкі карысталіся арабскім алфавітам. У 1930 годзе савецкі Таджыкістан перайшоў на лацінку, а пасля 1940 года быў створаны таджыкскі алфавіт на аснове кірыліцы, які пасля абвяшчэння незалежнасці рэфармавалі чатыры разы.
Гэтым разам вырашана вярнуць у таджыкскую мову літары «ц», «ш», «ь», «ы». Гэтыя літары зніклі з таджыкскай мовы ў 1998 годзе, паколькі лічыліся «рускімі». Як адзначаюць спецыялісты, вяртанне рускіх літар часткова тлумачыцца працоўнай міграцыяй у Расію, дзе працуе больш за мільён таджыкаў. Дзеці мігрантаў вучацца ў рускіх школах і актыўна выкарыстоўваюць у тым ліку тыя самыя «ц», «ш», «ь», «ы». Пасля вяртання на радзіму ў іх узнікаюць праблемы пры вывучэнні і выкарыстанні таджыкскай мовы.
Нягледзячы на тое, што Таджыкістан — аўтарытарная краіна, нацыянальная частка інтэлігенцыі дазволіла сабе публічную крытыку рэформы. Тым часам настаўнікі таджыкскай мовы школ краіны кажуць, што не толькі навучэнцы, але і яны самі заблыталіся ў зменах у правапісе. Да таго ж, многія дзеці дома размаўляюць на мясцовым дыялекце. Супрацоўнікі СМІ ўвогуле сцвярджаюць: пастаянныя змены ў правапісе прывялі да таго, што многія таджыкі настойваюць на публікацыі матэрыялаў на больш зразумелай ім рускай мове.