У Даніі забілі трусяня падчас прамога эфіру, каб звярнуць увагу на крывадушнасць абаронцаў жывёл

Вядучы дацкай радыёстанцыі 24/7 Эсгер Юль выклікаў абурэнне абаронцаў правоў жывёл, бо забіў прынесенае ў студыю трусяня падчас прамога эфіру.



150525190254_rabbit_624x351_bbc.jpg

Ён заявіў, што хацеў гэтым падкрэсліць крывадушнасць абаронцаў жывёл, якія купляюць у краме мяса.

У сацыяльных сетках Даніі разгорнутая кампанія, якая заклікае да байкоту радыёстанцыі.

У пачатку прамога эфіру вядучы таксама абвясціў, што хацеў даведацца, прывяжацца ён да трусяня падчас радыёперадачы настолькі, што не зможа яго забіць.

Прамы эфір пачаўся ў фармаце дыскусіі з абаронцай правоў жывёл Лесэ Кеслер. Калі Кеслер выйшла са студыі, яна пачула аб планах Юля. Пасля гэтага яна пракралася ў студыю і пачала ганяцца за вядучым па студыі, беспаспяхова спрабуючы выратаваць жывёлку.

Уся сцэна трансліравалася ў прамым эфіры.

Дзевяцітыднёвае трусяня мянушцы Алан загінула пасля таго, як вядучы тройчы ўдарыў яго па галаве роварнай помпай. Паведамляецца, што трусік некалькі разоў тузануўся, пасля чаго здох, не выдаўшы ні гуку.

Рагу з труса

Сацыяльныя сеткі Даніі перапоўненыя абуранымі каментарамі. Сам радыёвядучы кажа, што не шкадуе пра зробленае.

Юль забраў цела труса дадому, дзе, паводле яго слоў, садраў з забітай жывёлкі шкуру. У гэтым яму дапамагалі яго дзеці 6 і 8 гадоў.

Мяса труса апынулася ў рагу, прыгатаваным на вячэру радыёвядучага.

Пакуль кіраўніцтва станцыі ніяк не пракаментавала ўчынак Юля.

У лютым 2014 года ў Капенгагенскім заапарку, каб пазбегнуць імбрыдынгу, — блізкага скрыжавання ў межах адной папуляцыі — было забітае дзіцяня жырафа. Гэта выклікала хвалю абурэння ва ўсім свеце.

140213155224_giraffe_marius_624x351_reuters.jpg

Шматлікія заклікі пашкадаваць юнага Марыуса засталіся па-за ўвагай

Малады жыраф Марыус быў забіты стрэлам з будаўнічага пісталета ў галаву з-за таго, што яго гены былі занадта блізкія да генаў жырафаў, праграму размнажэння якіх кантралюе Еўрапейская асацыяцыя заапаркаў і акварыумаў.

Марыус быў забіты ў вельмі маладым для гэтых жывёл узросце: яму было два гады, а жырафы жывуць ад 25 да 35 гадоў.

Ён быў забіты на вачах школьнікаў, яго мяса скармілі львам заапарка. Шматлікія заклікі абаронцаў жывёл, а таксама звароты шэрагу іншых заапаркаў з просьбай размясціць Марыуса ў іх, засталіся па-за ўвагай.

Неўзабаве пасля гэтага капенгагенскі заапарк прыняў рашэнне ўсыпіць двух старых львоў і дваіх львянят з-за перасялення новага самца ў вальер.

www.bbc.co.uk