Украінскіх закладнікаў Крамля вызваляць толькі гарантыі па Будапешцкім мемарандуме!

Украінскі кінарэжысёр і пісьменнік Алег Сянцоў, які адбывае 20-гадовы турэмны тэрмін у Расеі па абвінавачванні ў тэрарызме, з 14 мая трымае бестэрміновую галадоўку. Ягонае патрабаванне — вызваліць палітычных зняволеных, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі і ў акупаваным Крыме.

Алег Сянцоў

Алег Сянцоў

Па словах адваката палітвязня Зміцера Дінзе, “Алег Сянцоў страціў надзею чаго-небудзь чакаць ад украінскай ці расейскай улады. Ён катэгарычна для сябе вырашыў, што пойдзе да канца — фатальнага або выканання яго патрабаванняў". І калі для Алега ўсё скончыцца фатальна, гэта можа перарасці ў значны грамадскі ўсплёск.
Каб галадоўка Алега Сянцова не мела смяротны для яго зыход, з’явілася ўкраінска-беларуская ініцыятыва па супрацьдзеянні расейскім судовым рэпрэсіям і вызваленні ўкраінскіх палітвязняў у рамках Будапешцкага мемарандума. Адпаведная электронная петыцыя сёння размешчаная на афіцыйным інтэрнэт-прадстаўніцтве Прэзідэнта Украіны.  
У петыцыі звяртаецца ўвага Пятра Парашэнкі на тое, што ва ўмовах, калі наступствы расейскай агрэсіі рэгулююцца выключна «менскімі пагадненнямі», выкананне патрабавання Алега Сянцова немагчымае. Разам з тым, нагадваецца, што 11 чэрвеня спаўняецца тры гады, як Украіне прадастаўлены магчымасці па змене перамоўнага фармату з "менскіх пагадненняў" на Будапешцкі мемарандум аб гарантыях бяспекі, прадастаўленых Украіне і Беларусі ў сувязі з іх далучэннем да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года. Гаворка ідзе аб далучэнні краінаў-партнёраў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным ўрадзе (праграма eUnion), што зацверджана ў Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краін ЕС і Усходняга партнёрства.
Падпісанты петыцыі заклікаюць Прэзідэнта Украіны:
1. ініцыяваць падпісанне пагаднення з удзельнікамі праграмы eUnion і ініцыяваць кансультацыі з ЗША і Вялікабрытаніяй у рамках Будапешцкага мемарандума з мэтай ягонай рэалізацыі;
2. у рамках "дарожнай карты" (eUkraine + eUnion) стварыць інфармацыйны рэестр "Спіс Сянцова" па асуджаным расейскімі судамі ўкраінскім палітвязням;
3. вынесці на Савет Бяспекі ААН 29 мая 2018 года абмеркаванне процідзеяння расейскай ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны на аснове Будапешцкага мемарандума;
4. неадкладна данесці да Уладзіміра Балуха і Алега Сянцова інфармацыю аб мерах па супрацьдзеянні расейскім судовым рэпрэсіям і вызваленні грамадзян Украіны ў рамках Будапешцкага мемарандума.
Юрый Шуліпа (Украіна): Разважаючы пра прычыны галадоўкі Алега Сянцова, узнікае абгрунтаванае пытанне — якім чынам шараговыя грамадзяне Украіны, якія не здзейснілі абсалютна ніякіх злачынстваў і нічога не мелі раней з пуцінскай Расеяй, патрапілі ў пуцінскія засценкі? Галадоўка Алега Сянцова — гэта вельмі моцны ход! Нашмат уплывовы розных бессэнсоўных заяваў заходніх палітыкаў і юрыдычна нікчэмных “менскіх пагадненняў”. ЗША і Вялікабрытанія — краіны-гаранты па Будапешцкім мемарандуме, па сутнасці здрадзілі Украіне ў яе самыя цяжкія часы і пакінулі яе сам-насам з расеійскім агрэсарам! Мяркую, што ў ходзе галадоўкі Алега Сянцова неабходна прыкласці максімальныя намаганні дзеля выканання “гарантамі” сваіх абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме! Галадоўка Алега Сянцова павінна спрыяць аднаўленню рэжыма быспекі ў рэгіёне АБСЕ!
Ігар Леднік (Беларусь): Генеральная асамблея ААН у сваёй рэзалюцыі “Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны” ад 27 сакавіка 2014 года, спасылаючыся на Хельсінкскі Заключны акт і Будапешцкі мемарандум, заклікае ўсе дзяржавы, міжнародныя арганізацыі і спецыялізаваныя ўстановы не прызнаваць змены статусу АР Крым і горада Севастопаля на аснове рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года і ўстрымацца ад любых дзеянняў, якія можна было б разглядаць як такое прызнанне. Таму, усе расейскія прысуды ў анексаваным Крыме з прававога пункта гледжання нікчэмныя! Любыя скаргі па іх легітымізуюць расейскую юрысдыкцыю ў Крыме! Спадзяюся, што ва ўмовах калі Алег Сянцоў трымае галадоўку, Пётр Парашэнка не будзе строга прытрымлівацца патрабаванняў па разглядзе петыцыі (25000 подпісаў у 92 дні), а неадкладна, з заўтрашняга дня, пачне выконваць змешчаныя ў петыцыі прапановы!
Даведка: НЧ раней інфармаваў сваіх чытачоў пра кампанію ХЕЛЬСІНКІ-2020 па аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ, ініцыяваную Інстытутам даследвання расейскай агрэссіі (Кіеў). У петыцыі да Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі згадваюцца звароты ад 23 красавіка да ЗША і Вялікабрытаніі і ад 7 мая да ўраду Рэспублікі Польшчы, якая зараз старшынствуе ў Радзе Бяспекі ААН, з заклікам аднаўлення пасляваеннага светапарадку ў рэгіёне АБСЕ.