#БНР100 — ХЕЛЬСІНКІ-2020
Па ініцыятыве Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў) і барысаўчаніна Ігара Ледніка ініцыявана кампанія ХЕЛЬСІНКІ-2020 па аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ.
Кампания прадуглежвае змену перамоўнага фармату па Украіне з «мінскіх пагадненняў» на Будапешцкі мемарандум у рамках Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы ЕС і Усходняга партнерства.
Бакамі ў кансультацыях, прадугледжаных Будапешцкім мемарандумам, павінны выступаць Рада БНР і Форум Свабоднай Расіі.
З гэтай ініцыятывай Інстытут даследвання расійскай агрэсіі звярнуўся да ўдзельнікаў Форума Свабоднай Расеі, які пройдзе ў бліжэйшым часе ў Вільні.
Ігар Леднік, суаўтар Сумеснай Дэкларацыі, у звароце адзначае: «Стогадовы юбілей БНР прыйшоўся на перыяд актыўнага геапалітычнага супрацьстаяння Расіі з Захадам. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі падзеі ў Беларусі ў лістападзе 1996 года, калі Расія шляхам ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы змяніла яе канстытуцыйны лад.
На ініцыяваны ў тыя дні Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум па змене Канстытуцыі Беларусі дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання адказалі яму імпічментам, ад якога яго выратавала Расія. 22 лістапада пад кантролем яе вышэйшага кіраўніцтва было падпісана «Пагадненне прэзідэнта і Вярхоўнага Савета аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь». Гэта спыніла працэдуру імпічменту і дазволіла Лукашэнку правесці рэферэндум па змяненні Канстытуцыі краіны для канцэнтрацыі ўлады ў сваіх руках.
У 1995 годзе Лукашэнка ўжо праводзіў рэферэндум у сваіх і расійскіх інтарэсах. Выкарыстоўваючы на поўную моц дзяржпрапаганду супраць нацыяналістаў, як памагатых нямецкіх нацыстаў у гады вайны, ён тады вярнуў ва ўжытак ранейшыя савецкія сімвалы і ўзяў курс на адраджэнне прататыпа СССР у саюзе з Расіяй. Сёння ім з'яўляецца ЕАЭС, створаны 29 мая 2014 года ў процівавагу Еўрасаюзу.
Гэтым і тлумачыцца перавага Аляксандра Лукашэнкі святкаванню на дзяржаўным узроўні стогадовых юбілеяў ВЛКСМ і БССР, але толькі не БНР. І гэта нягледзячы на тое, што свой уплыў на пост-савецкай прасторы «Еўразійства» пашырае грубым парушэннем прынцыпаў АБСЕ і вайной.
У гэтай сувязі Інстытут даследавання расійскай агрэсіі ва ўзаемадзеянні з беларускімі партнёрамі ініцыяваў кампанію Хельсінкі-2020 па аднаўленні пасляваеннага светапарадку. Расія парушыла Будапешцкі мемарандум не з анэксіі ўкраінскага Крыма, а значна раней — з усталявання ў Беларусі ў лістападзе 1996 года аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі».
Дзеянні ў рамках дадзеннай кампаніі будуць правадзіцца пад эгідай стагоддзя БНР (#БНР100).
Кампанію па аднаўленні светапарадку ў рэгіёне АБСЕ – ХЕЛЬСІНКІ-2020 ужо падтрымалі Барысаўская, Салігорская і Слуцкая раёныя арганізацыі БСДП (Грамада).