Як беларусы ЗША адзначылі 25 сакавіка (фотарэпартаж)
Беларуская дыяспара ў ЗША і Беларуска-амерыканскага з’адзіночання (BAZA) адсвяткавалі 100-годдзе БНР.
25 сакавіка ў Нью-Джэрсі
ў гатэлі “Hyatt” беларуская
дыяспара адзначыла 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
“Няхай гэты дзень і ўспаміны аб вялікіх справах наблізяць нас да шчасця
нашай дарагой Бацькаўшчыны Беларусі”, — распачаў сваю прамову Зянон Пазьняк і
прыгадаў гістарычныя абставіны абвяшчэння БНР. Абвяшчэнне БНР 25 сакавіка,
зробленае ў тых умовах, варта ацаніць як вынік, дасягнуты звыш магчымасцяў,
нагадаў ён.